Хто мог падумаць яшчэ трыццаць гадоў таму, што ў нашых шыротах стане магчымым разводзiць бахчавыя культуры? Сёння гэта рэальнасць — глабальнае пацяпленне зрабiла сваю справу. Што асаблiва адчувальна на поўднi Беларусi. Градку-другую пад кавуны i дынi ў рэгiёне адводзяць многiя дачнiкi. Герой нашага рэпартажу прасунуўся значна далей. Тое, што пачыналася як цiкавы эксперымент, ператварылася ў сур’ёзны занятак i нядрэнны бiзнес.
Ураджайнае поле радуе Ігара Грынько.
Усе закруцiлася пяць гадоў таму. На той момант Iгар Грынько ўжо жыў з сям’ёй у вёсцы Цагельня пад Гомелем, апрацоўваў зямлю, атрыманую для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi. Вырошчваў традыцыйную для нашых шырот гароднiну, якой гандляваў на рынку.
Але ў неверагодна гарачы 2015 год вырашыў паэксперыментаваць. Купiў насенне i пасадзiў адразу тысячу кавуноў на 23 сотках. Вынiк пераўзышоў чаканнi:
— Самы маленькi кавун вырас да сямi кiлаграмаў, самы вялiкi важыў 16. Я быў у шоку ад таго, што такое магчыма. I нiхто не верыў. Дарэчы, ураджаю таго года паўтарыць пакуль не ўдалося. Вынiк натхнiў. Пачаў развiвацца i асвойваць тэхналогii — праклаў палiвальную сiстэму, стаў выкарыстоўваць тунэльныя парнiкi. Iнфармацыю чэрпаў у iнтэрнэце. У сацсетках уступiў у групу, у якой бахчаводы з розных краiн абменьваюцца вопытам i дапамагаюць адзiн аднаму.
Сакрэтных матэрыялаў па вырошчваннi беларускiх кавуноў, смяецца Iгар, у яго сейфах няма. Тэхналогii даступныя i агульнавядомыя. Галоўнае — разумна iх выкарыстоўваць. З насення, якое штогод закупляецца ў спецыялiзаванай фiрме, вырошчваецца расада. Але калi проста змясцiць яе ў грунт, вялiкая ягада (а кавун — гэта ягада) не вырасце. Таму робiцца прышчэпка: кавуновая расада прышчапляецца да каранёвай сiстэмы гарбуза, якi даўно i добра расце ў Беларусi. Яго магутныя каранi лепш падпiтваюць сам плод вадой, менш схiльныя да хвароб. Ды i ўраджайнасць вышэй у некалькi разоў. Калi для кавуноў, якiя растуць на сваiх каранях, яна складае 30—40 тон на гектар, у прышчэпленых даходзiць да 120.
— Атрымлiваецца, што саджаеш менш, а ўраджай атрымлiваеш большы, — рэзюмуе просты разлiк Грынько.
Сёння на яго бахчы растуць больш за 30 гатункаў кавуна. Ёсць i экзотыка. Напрыклад, кавуны гатунку Orange king — аранжавы кароль. Вонкава яны не адрознiваюцца ад традыцыйных. Але ўнутры — жоўтая мякаць з цiкавым прысмакам. Камусьцi ён нагадвае дыню, камусьцi маракую, чыесьцi рэцэптары адчуваюць ноткi гарбуза i лёгкую саланаватасць. У агульным — справа густу. Вылучаюцца сярод зелянiны бахчы i невялiкiя кавунчыкi — жоўтыя звонку, чырвоныя ўнутры. Гэта таксама прадукт селекцыi японскага паходжання. А iх сабратоў з цёмна-зялёнай коркай без палос можна есцi i не клапацiцца пра семкi. Таму што iх там няма. Эпоха эксперыментаў, анансуе гаспадар бахчы, не скончылася.
Самы салодкi кавалак кавуна — унучцы Маргарыце.
Кавуны ранняга тэрмiну выспяваюць праз два месяцы з моманту прышчэпкi. Вядома ж, многае залежыць ад надвор’я. Бахчавыя любяць спякоту. Якой бы iдэальнай не была расада, як бы якасна не рабiлася прышчэпка, капрызы нябеснай канцылярыi могуць усё сапсаваць. Сёлета вясна для бахчавых выдалася не самай спрыяльнай. Аднак Iгар не сумуе — сакавiтыя, апетытныя кавуны ўжо ёсць i будуць яшчэ. У жнiўнi ён разлiчвае пачаць рэалiзацыю.
Малодшая дачка Мiлена — добрая памочнiца для бацькi.
Пакуль жа даводзiцца весцi непрымiрымую вайну з варонамi, якiх кавун прыцягвае як крынiцу пiцця. Калi б пры гэтым яны культурна «з’ядалi» ўсёй чарадой некалькi пладоў, праблем бы не было. Бяда ў тым, што птушкi-зладзейкi дзейнiчаюць па прынцыпе «не з’ем — дык паклюю». А кавун з пашкоджанай коркай прападае. Таму на невялiкай вышынi ад зямлi дыяганальна расцягнутыя белыя нiткi. Прымаючы iх за павуцiнне, нявопытныя вароны не асмельваюцца прызямляцца — баяцца заблытацца. Зрэшты, спрацоўвае гэтая хiтрасць не заўсёды. Як i гукавая гармата, да стрэлаў якой нягоднiцы хутка прывыкаюць.
Бахчаводчы вопыт Iгара Грынько зацiкавiў многiх. Адзiн з тэлеканалаў нават здымае серыю сюжэтаў, прысвечаных поўнаму цыклу росту кавуна: ад семкi да спелай ягады. Але, спасцiгаючы прамудрасцi, важна памятаць простую рэч. Гэта, перш за ўсё, вынiк напружанай i пастаяннай працы, без якой не толькi «рыбкi з сажалкi», але i кавуна на бахчы не бывае.
Сёння на полі расце больш за 30 гатункаў кавуна.
prolesk@sb.by
Более 30 сортов арбузов, война с воронами, обмен опытом с бахчеводами других стран: как эксперимент владельца личного хозяйства под Гомелем превратился в прибыльный бизнес
Нашага поля ягада
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Фото:
Иван ЯРИВАНОВИЧ