Фото из архива «СБ»
Уладзімір Карызна на чарговую прапанову Саюза пісьменнікаў пагадзіўся, вырашыў таксама паспрабаваць свае сілы ў конкурсе. І з-пад яго пяра выйшаў новы асучаснены тэкст:
— Разумеў, што гэтая праца вельмі адказная. Але час ішоў, тэксту так і не з’явілася. А я і зараз, і тады быў вялікі патрыёт з моцным жаданнем падтрымаць Бацькаўшчыну. Як жа краіне жыць без галоўнай, урачыстай, патрыятычнай песні? Першым правілам яе напісання былі шчырасць і любоў да зямлі. Складаў словы і думаў пра Беларусь. Стараўся, каб тэкст атрымаўся ёмкі, цёплы, салідны і разам з тым лірычны, бо Беларусь жаночага роду.
Класічную і знаёмую мелодыю Нестара Сакалоўскага Уладзімір Карызна вырашыў пакінуць, бо, хоць краіна памянялася, музыка жыве вечна. Аўтарства Міхася Клімковіча таксама засталося, бо скарыстаў адтуль некаторыя думкі і словы, якіх пры напісанні галоўнай песні краіны нельга абмінуць:
— Не магу падлічыць, колькі разоў за сваё жыццё праслухаў гімн, але кожны раз адчуваю трымценне і гонар за Беларусь!