Калі прыхільнікі разбурэння ажыццяўлялі свае сцэнарыі знішчэння нашай краіны, Уладзімір Карызна выказаўся так: «Больш Радзіму не аддадзім. Хопіць, што ў нас Савецкі Саюз скралі». Наша краіна мірная, ніколі не ўсчыняла войнаў, але заўсёды ўмела за сябе пастаяць, звяртае ўвагу пісьменнік.
Фото из архива «СБ»
Уладзімір Карызна падкрэслівае:
— У мяне ўжо скралі адну Радзіму — Савецкі Саюз, які нават Гітлер не змог разбурыць, між тым вялікая краіна распалася. Нават верш пра гэта напісаў «Укралі Радзіму». А цяпер, калі незалежная Беларусь устала на ногі, развіла эканоміку, сябруе з іншымі рэспублікамі, заходнія сілы спрабуюць усё разбурыць. Не ўдасца! Не перашкаджайце нам працаваць, думаць, будаваць. У нас усё для гэтага ёсць, а галоўнае — таленавітыя людзі і ўраджайная зямля.