Народный поэт Владимир Каризна: благодарен своему Президенту и своему народу за такое высокое звание

У нашай краіне — новы народны паэт. Гэтым пачэсным званнем Прэзідэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўганараваў аўтара гімна, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужанага дзеяча культуры Уладзіміра Карызну.

Фото из архива «СБ»

— Удзячны свайму Прэзідэнту і свайму народу за такое высокае званне, — падкрэслівае Уладзімір Карызна. — Усё жыццё стараўся служыць Беларусі і працягваю гэта рабіць, нягледзячы на ўзрост. Наша краіна — прыгожая, мірная, працавітая — натхняе на самыя ўзнёслыя вершы, самыя шчырыя і яркія радкі. Як тут не складаць?!

Творчая скарбніца ва Уладзіміра Карызны вельмі багатая. Напрыклад, ён выдаў каля трох дзясяткаў паэтычных зборнікаў, склаў каля 200 тэкстаў да песень, многія з якіх вядомыя кожнаму беларусу: «Люблю цябе, Белая Русь», «Зорачка мая», «Азёры дабрыні», «Беларусь мая сінявокая» і іншыя. На яго вершы напісалі музыку беларускія кампазітары Юрый Семяняка, Дзмітрый Смольскі, Яўген Глебаў, Ігар Лучанок, Эдуард Ханок, Леанід Захлеўны, Уладзімір Буднік. Але справа далёка не ў колькасці напісанага. Падкупляе, чапляе за душу якасць, вобразнасць. Нездарма некаторыя крытыкі прыкмецілі: песні Карызны такія ж легкія, добра запамінаюцца, як і народныя. І так меркаваць ёсць адпаведныя падставы.

— Мая творчасць бярэ пачатак з народнай песні, якую чуў з дзяцінства і да якой прывілі любоў бацькі, — расказвае Уладзімір Карызна. — Я проста перакананы, што народная песня — аснова паэзіі, бо народ умее выразіць сваю думку ясна, лаканічна, зразумела, запамінальна. Некаторым аўтарам варта павучыцца ў народа, бо думаюць: чым мацней закруціш метафару, тым лепш. Але ж падыходы да сапраўднай творчасці зусім іншыя: важна глядзець у корань, каб закрануць струны чалавечай душы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter