Значна папоўніць бюджэт за кошт сваёй прадукцыі разлічваюць у навучальнай установе на восеньскіх кірмашах, бліжэйшы з якіх будзе на абласных «Дажынках» у Шаркаўшчыне.
Навучэнцы 2-га курса групы трактарыстаў-вадзіцеляў.
У гэтыя дні ідзе актыўная падрыхтоўка да кірмашоў, — уводзіць у курс справы намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Эла Ждановіч.
— Рыхтуем не толькі гародніну са сваіх палеткаў, але таксама выпечку і адпаведную тэматыцы фотазону. Апошняе для святочнага настрою ўдзельнікаў свята. Асартымент прадукцыі шырокі. Гэта ў першую чаргу жыта, пшаніца, авёс, ячмень, а таксама гародніна: бульба, капуста, морква, буракі, фасоля, гарбузы. Асабліва сёлета ўрадзіла бульба. Цяпер якраз займаемся яе ўборкай. Бяром па 300 цэнтнераў з гектара. На палетках шчыруюць нашы навучэнцы разам з майстрамі вытворчага навучання. Пасля таго як бульба выкапана, прыступаем да яе пераборкі. Выбіраем лепшую, затарваем у сетку. Нельга не адзначыць і той факт, што вялікім попытам карыстаецца наша выпечка: булачкі, піражкі, рулеты, кексы і іншыя прысмакі з рознымі начынкамі, вырабленыя самімі навучэнцамі пад кіраўніцтвам майстроў вытворчага навучання Марыі Арэхва і Надзеі Палідавец. Заўсёды прывозім прадукцыю свежую: вечарам выпекаем, а назаўтра раніцай прадаём. Ніколі не вяртаем дахаты, рэалізуем поўнасцю.
Вучэбная гаспадарка каледжа займае 400 гектараў. Пераважная частка іх адведзена пад зерневыя і зернебабовыя: жыта, пшаніцу, авёс, ячмень, сурэпіцу. Знайшлося месца і гародніне: бульбе, моркве, буракам, капусце.
|
|
Атрыманыя грошы ідуць на гаручае, запчасткі. Усяго 20 адзінак тэхнікі, у тым ліку 3 зернеўборачныя камбайны, кормаўборачны, 10 трактароў, 5 грузавых аўтамашын, аўтобус. Толькі каб заправіць поўнасцю бак зернеўборачнага камбайна, давядзецца заплаціць больш за 1500 рублёў.
Купілі на 2 тысячы рублёў лемяхоў, далот для агрэгатаў на пасяўную азімых зерневых. Умацоўваем матэрыяльна-тэхнічную базу: набываем камп'ютары, праводзім рамонты вучэбных памяшканняў. Ну а цяпер, вядома ж, актыўна рыхтуемся да кірмашоў.
saulich@ bk.ru
Фота прадстаўлена Глыбоцкім дзяржаўным каледжам.