День православной книги будет отмечаться на следующей неделе

Літаратура для душы

Яго святкаванне адбудзецца 7 сакавіка па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Госці, сярод якіх святары Беларускай Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі міністэрств культуры і адукацыі, кіраўнікі мясцовых выканаўчых органаў, супрацоўнікі дыпламатычных місій, рэктары і студэнты духоўных і свецкіх ВНУ, запрошаны ў Нацыянальную бібліятэку. Прыме ўдзел ва ўрачыстасці і сам Мітрапаліт.

Фота аўтара

У праграме — прэзентацыя кніг Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, выстава літаратуры Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі, экспазіцыя кніг беларускіх праваслаўных выдавецтваў, якія прадставяць навінкі дзіцячай літаратуры, праваслаўных мастацкіх выданняў, твораў святых айцоў і настаўнікаў царквы, а таксама катэхізічных духоўна-асветніцкіх кніг.

Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі ўжо стала добрай традыцыяй для нашай краіны. Прысвечаныя яму мерапрыемствы праходзяць не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх епархіях Беларускага Экзархата, а таксама ў публічных і царкоўных бібліятэках, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, духоўных школах Беларускай Праваслаўнай Царквы. Іх мэта — прывіць любоў да чытання ў падрастаючага пакалення і развіць цікавасць да духоўнай літаратуры. Сёлетні Дзень праваслаўнай кнігі прымеркаваны да 180-годдзя Полацкага царкоўнага Сабору.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter