Клещи уже проснулись в Брестской и Гомельской областях: специалисты рассказали, как избежать неприятных встреч

Лес памылак не прабачае

У лясных зонах i лесапарках прачнулiся дробныя «драпежнiкi» — iксодавыя лясныя i лугавыя кляшчы. Гэтыя насякомыя былi заўважаны яшчэ ў сакавiку.  Геаграфiя iх пражывання — уся тэрыторыя нашай краiны. Першымi пацярпелымi ад укусаў i прысмоктвання кляшчоў сёлета сталi жыхары Брэсцкай i Гомельскай абласцей.

Адкуль кляшчы? З лесу, вядома

Ала Дашкевiч.
Загадчык аддзела эпiдэ­мiя­логii Рэспублi­канскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiя­логii i грамадскага здароўя Ала Дашкевiч адзначае:

— У Беларусi жыве не менш за 12 вiдаў кровасмактальных членiстаногiх. Яны з’яўляюцца пераносчыкамi цэлага шэрагу бактэрыяльных i вiрусных iнфекцый, выклiкаюць клешчавы энцэфалiт i лайм-барэлiёз. Прысмоктванне насякомых адбываецца на тэрыторыях лясных масiваў, у парках, дачных кааператывах i сельскай мясцовасцi. Зрэдку паразiты актыўныя ў зонах антрапагеннай забудовы, — патлумачыла спецыялiст. — Правiлы прафiлактыкi простыя: трэба выбiрацца на прыроду ў вопратцы i абутку, што закрываюць усе ўчасткi цела, галаўным уборы. Густая, высокая трава i хмызнякi — упадабаныя месцы каварных насякомых. На светлай вопратцы, дарэчы, кляшчы больш прыкметныя. Рэкамендуецца выкарыстанне рэпелентаў. За горадам неабходна часцей аглядаць сябе, блiзкiх, сваiх гадаванцаў на наяўнасць насякомых. Кляшчы могуць поўзаць не толькi па вопратцы, але i па рэчах, раслiнах, прынесеных з лесу.

Калi пазбегнуць укусу кляшча не ўдалося, звярнiцеся ў медустанову, дзе вам дапамогуць пазбавiцца ад насякомага i прызначаць курс лячэння антыбактэрыяльнымi прэпаратамi. Метадаў самастойнага выдалення кля­шча з паверхнi скуры некалькi. Для гэтага лепш выкарыстоўваць пiнцэт або нiтку. Паразiта трэба даставаць акуратна, выкручваючы цалкам, а месца апрацаваць спiртавым растворам. Пакiнутыя яго фрагменты можна выдалiць iголкай, як стрэмку.

Антыбiётык у аптэчцы не перашкодзiць

— Паразiта, якi прысмактаўся, трэба як мага хутчэй выцягнуць. Чым менш клешч сядзеў на скуры, тым меншая верагоднасць, што занёс iнфекцыю. Далей трэба звярнуцца ў палiклiнiку, дзе вам прапануюць лячэнне. Яно заключаецца ў аднаразовым прыёме антыбiётыка, як правiла, даксiцыклiну. Тым, хто пастаянна пражывае на дачы, раю папоўнiць сваю аптэчку дадзеным прэпаратам. Яго можна купiць без рэцэпта ў аптэцы i карыстацца пасля кожнага «нападзення», — звяртае ўвагу загадчык аддзялення нейраiнфекцый Гарадской клiнiчнай iнфекцыйнай бальнiцы Вiктар Шчэрба. — Лiквiдаваць насякомых з хатнiх гадаванцаў належыць толькi ў пальчатках. У iнфекцыйную бальнiцу нярэдка траплялi пацыенты, якiя голымi рукамi здымалi кляшчоў з кошак i сабак i захварэлi на лайм-барэлiёз цi энцэфалiт.

У нашых лясах жыве не менш за 12 вiдаў кровасмактальных членiстаногiх.

Чатырохногiя ў групе рызыкi

Дацэнт кафедры паразiталогii i iнвазiйных хвароб жывёл Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны Алена Крываручка расказвае пра небяспеку ўкусаў кляшчоў для гадаванцаў:

— Пры нападзеннi на жывёлiну клешч выдзяляе слiну i можа перанесцi ў яе кроў бабезiёз, анаплазмоз i барэлiёз. Гэтыя тры хваробы з’яўляюцца найбольш распаўсюджанымi. Для лячэння гадаванцаў выкарыстоўваюцца антыбiётыкi шырокага спектра дзеяння. Напрамкаў прафiлактыкi клешчавых iнфекцый некалькi. Па-першае, неабходна праводзiць мерапрыемствы па добраўпарадкаваннi сваiх прысядзiбных участкаў. Па-другое, гаспадарам неабходна рэгулярна аглядаць гадаванцаў на наяўнасць кляшчоў. У арсенале аптэк i зоамагазiнаў можна знайсцi шырокi спектр iнструментаў для выдалення паразiтаў. У якасцi сродкаў адпужвання выкарыстоўваюцца хiмiчныя рэпеленты. Надзейным спосабам абаранiць чатырохногага сябра ад паразiтаў з’яўляецца вакцынацыя. Калi клешч прысмактаўся да жывёлы i пры гэтым выцягнуць яго цяжка, належыць неадкладна звярнуцца да ветэрынара.
У інфекцыйную бальніцу нярэдка траплялі пацыенты, якія голымі рукамі здымалі кляшчоў з кошак і сабак і захварэлі на лайм-барэліёз ці энцэфаліт
Фота Аляксея СТАЛЯРОВА

shimuk@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter