На телеканале ОНТ отметят 80-летие Олега Даля, а также покажут документальные фильмы к юбилеям певицы Кристины Орбакайте и телеведущей Арины Шараповой

Карыфеi экрану

Шэраг спецыяльных праграм да юбiлеяў вядомых дзеячаў культуры падрыхтаваў для гледачоў на наступным тыднi тэлеканал АНТ. 25 мая папулярнай спявачцы Крысцiне Арбакайтэ споўнiцца пяцьдзясят. Пра зорную ролю ў «Чучале», сямейныя каштоўнасцi i, вядома, любiмую матулю Алу Пугачову артыстка адкрыта раскажа ў дакументальным фiльме «А ведаеш, усё яшчэ будзе...», якi пакажуць на АНТ 30 мая ў 17:00. Ну а крыху раней, у суботу, на канале ўспомняць Алега Даля — вядомага савецкага акцёра тэатра i кiно, аўтара шматлiкiх вершаў i тэатральных замалёвак. У гэты дзень Далю магло б споўнiцца 80... Прыгожы юбiлей (60 гадоў) святкуе ў суботу i Арына Шарапава — журналiстка, вядучая праграмы «Час». Ёй калегi прысвяцiлi сваю свежанькую прэм’еру — фiльм-iнтэрв’ю «Усмешка для мiльёнаў».

За даллю — Даль


Алег Даль валодаў такiм талентам, што мог бы зрабiць сусветную кар’еру. Але за 20 гадоў працы сыграў усяго ў 29 фiльмах. Пры гэтым нiякiх званняў i прэмiй не атрымаў. Што перашкодзiла? У фiльме «Дрэнны добры чалавек» пляменнiца Алега Даля Таццяна Антанюк раскажа, якiм яе дзядзька быў у жыццi. Таццяна вельмi рэдка дае iнтэрв’ю, аднак для здымачнай групы праекта зрабiла выключэнне.

Таксама (упершыню на тэлебачаннi!) гледачам пакажуць дзённiк артыста, якi ўсе гэтыя гады захоўваецца ў Ларысы Мезенцавай — сяброўкi жонкi Даля Лiзаветы Эйхенбаўм. Некаторыя цытаты апублiкаваны раней, але поўныя запiсы бачылi толькi блiзкiя акцёра. Iнтэрв’ю з Ларысай Мезенцавай, дарэчы, дабiвалiся многiя, яна адмаўляла ўсiм, расказваюць аўтары фiльма «Дрэнны добры чалавек»:

— Але пасля доўгiх угавораў яна ўсё ж пагадзiлася. I мы ўбачылi радкi, у якiх Даль адкрыта расказвае пра кiно, тэатры, сяброў i ворагаў, пра самога сябе... Па ўспамiнах блiзкiх i калег, акцёр заўсёды казаў тое, што думаў. Не iнтрыгаваў, не падладжваўся пад iншых, а калi i спаборнiчаў, то толькi з самiм сабой. I ў нейкi момант надарваўся, не пацягнуў. Не змог скокнуць вышэй…

У здымках фiльма таксама прынялi ўдзел акцёры Генадзь Сайфулiн, Вiктар Тульчынскi i Авангард Лявонцьеў, рэжысёры Iосiф Райхельгаўз i Юрый Грымаў, фатограф Валерый Плотнiкаў, актрыса i публiцыст Элiна Дэлiн.

Першая на Першым

Да дня нараджэння Арыны Шарапавай 29 мая ў 00:35 на АНТ пакажуць дакументальны фiльм «Усмешка для мiльёнаў», прысвечаны вядомай тэлевядучай.

Яна нарадзiлася ў Маскве, але дзяцiнства правяла на Блiзкiм Усходзе: бацька Аян Венiямiнавiч быў дыпламатам, а таму Арыне з мамай даводзiлася шмат ездзiць па свеце. У 18 гадоў дзяўчына закахалася i выйшла замуж. Нарадзiўся сын... Але шлюб пратрымаўся зусiм нядоўга, пакiнуўшы ў душы Арыны глыбокую рану — доўгiя гады ў яе не складвалася сямейнае жыццё. Затое дабiлася поспеху ў кар’еры. Скончыла фiлфак МДУ, працавала ў агенцтве друку «Навiны» фотакарэспандэнтам, затым трапiла ў тэлевiзiйны аддзел. Там яе заўважылi i запрасiлi ва УДТРК весцi праграму «Час». А потым былi Першы расiйскi канал (тады — АРТ) i праца ў iнфармацыйнай праграме «Час»…

У фiльме «Усмешка для мiльёнаў» Арына Шарапава адкрыта раскажа пра свае ўзлёты i падзеннi, пазнаёмiць гледачоў з цяперашнiм мужам Эдуардам Карташовым, унукамi i сынам Данiiлам. Цёплыя словы пра вядучую таксама скажуць мадэльер Вячаслаў Зайцаў, калега Алена Малышава, кароль поп-эстрады Фiлiп Кiркораў i народная артыстка Расii Ларыса Долiна.

Рэдкая птушка

У 12 гадоў у дуэце з мамай Алай Пугачовай Крысцiна Арбакайтэ выканала песню «А ведаеш, усё яшчэ будзе», якая iмгненна стала хiтом. I шмат гадоў пасля Крысцiне кожны дзень даводзiлася даказваць усiм i сабе самой: яна не проста дачка «Жанчыны, якая спявае», а арыгiнальная, самабытная актрыса i спявачка, самастойная i самадастатковая асоба.

«Пачынаць сваю кар’еру з хiта — гэта рэдкае шчасце», — казала Ала Пугачова. Такiм хiтом для Крысцiны Арбакайтэ стала песня «Пагаворым», якую яна запiсала разам з Iгарам Нiкалаевым, прычым употай ад мацi. Ну а далей — канцэрты, гастролi, здымкi ў кiно i праца ў вядучых тэатрах Расii, запiсы альбомаў i хiт адзiн за адным…

З дакументальнай стужкi «А ведаеш, усё яшчэ будзе...» гледачы даведаюцца, як стваралiся лепшыя музычныя работы Крысцiны Арбакайтэ, пабываюць разам з ёй у тэатры, дзе яна iграе ў спектаклi «Двое на арэлях». У лiку эксклюзiўных — кадры са здымак клiпа «Пералётная птушка», у якiм прыняў удзел экс-муж спявачкi Уладзiмiр Праснякоў.



Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter