К 110-летию со дня рождения знаменитой ткачихи Ядвиги Райской откроют выставку-презентацию ее работ

Асобнай лакацыяй на свяце млынароў у аграгарадку Адэльск у гэту суботу стане выстава-прэзентацыя «Падвойныя дываны», прысвечаная 110 -годдзю з дня нараджэння Ядвігі Райскай (1913–2003). Гэта адна з вядомых на Беларусі ткачых, пачынальніца і заснавальніца ў Гродзенскім рэгіёне майстэрства ткацтва падвойных дываноў, адзначыла намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.

– Ядвіга Аўгустаўна ўжо ў юнацкім узросце стала выбітнай майстрыхай, ткацкімі вырабамі якой пазней будуць любавацца не толькi жыхары і госці многіх гарадоў Беларусі, але і за яе межамі, – паведаміла Наталля Рамановіч.

Сакрэты прастога ткацтва перадала ёй маці, больш складанай тэхніцы навучылася пазней, калі ў 30-я гады ў Адэльск па запрашэнню мясцовага ксяндза прыехала майстрыха з Літвы. Па самых агульных падліках за сваё доўгае жыццё Ядвіга Райская выткала не менш за 500 падвоўных дываноў, якія разышліся па вёсках Гродзенскага і суседніх раёнаў, а таксама Польшчы. За зіму і вясну яна магла стварыць да 10 дываноў.     


 
Ядвігу Райскую нават у старэйшым узросце запрашалі на святы, выставы, і яна заўсёды прыязджала, таму што, акрамя слова «магу» ці «не магу», было для яе больш значнае слова «патрэбна». Яе запрасілі – значыць, патрэбна ехаць.

Фота з архіва Наталлі Рамановіч

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter