«Гуканне вясны» и «Конікі»: чем Столинский район будет удивлять на фестивале «Зов Полесья»

Адразу некалькі канцэпцый прапануе на «Кліч Палесся» Століншчына. Арганізатары вырашылі падзяліць падвор’е на часткi. Першая будзе прысвечана старажытнаму абраду «Гуканне вясны», другая — знакамітым «Конікам», трэцяя назавецца «Ад мінулага да сучаснага».

Фото из архива «СБ»

Выставу «Ад мінулага да сучаснага» падзелім на две сэнсавыя часткі, — адзначае старшыня аддзела культуры Столінскага райвыканкама Вольга Строк. — Мінулае будзе прадстаўлена рушнікамі, якія ў многіх з беларусаў засталіся ад бабуль. Перад гасцямі нашы майстрыхі на сапраўдным ткацкім станку выш’юць рушнік. Таксама прадэманструем саломапляценне — традыцыйнае беларускае рамяство, якое ўключана ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА. За сучасную палову выставы адказвае педагог цэнтра дзіцячай творчасці Валянціна Лёгкая. Яны шыюць беларускую нацыянальную вопратку. Вось і на фестывалi будзе своеасаблівы паказ мод: дзяўчаты і хлопцы пакажуць, як зараз можна насіць спадніцы і кашулю з прыгожымі ўзорамі.

Узнавіць палескі быт пазатых часоў жыхары Столiна плануюць, як i мае быць, у сялянскай хаце. У ёй паставяць печ, багаты стол, на ім свежаспечаны хлеб, мяса і яшчэ шмат прысмакаў. Не пакінуць гасцей палескай хаты і без забаў. Так, асноўным стане абрад «Гуканне вясны». Хоць да яе яшчэ далёка, але навучыцца правільна зваць цяпло можна ўжо зараз. У кожнай мясцовасці абрад мае свой каларыт: недзе абыходзілі двары, пускалі кола на плыце, а недзе расцягвалі нітку на дарозе, залазілі на дахі і спявалі песні-вяснянкі. Як гукаць будуць у Столінскім раёне, сакрэтаў не раскрываць — клічуць пабачыць усё сваімі вачамі!

Акрамя гэтага, «Кліч Палесся» здзівуе ўдзельнікаў сюрпрызамі. Тыя, хто даўно хацеў папасцi на абрад у Давыд-Гарадку «Конікі» ды адкладваў гэта на потым, зможа паглядзець яго на фестывалi. Гэта традыцыя па праве лічыцца візітнай карткай Століншчыны. Да «Конікаў» мясцовыя жыхары пачынаюць рыхтавацца загадзя, шукаюць або майструюць арыгінальныя маскі і касцюмы. На падвор’е можна пазнаць «дзеда», «бабу», «цыганку», «мядзведзя» і іншых спрадвечных і сучасных персанажаў. Цэнтральная фігура абраду — конь з вершнікам. Існуюць розныя меркаванні аб з’яўленні гэтага касцюма. Большасць схіляецца, што яuj прыдумалі ў гады Першай сусветнай вайны. Гараджане усёй душой прыкіпелі да коніка, таму кожны год гуляе ўся акруга!

Патаньчыць з палешукамі можна будзе пад песні двух мясцовых калектываў — «Рэха» і «Выцінанка». Музыкі па-свойму апрацавалі ўсім вядомую «Лявоніху», полькі «Лядзецкая», «Асаўская», «Шабасоўка», «Трасуха», «Шыбар», «Шэра» і іншыя. А таксама сабралі шмат арыгінальных спеваў, такіх як «Качата-гусята», «Косары косяць, вітэр повівае», «Розмай» і іншыя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter