Более 80 килограммов выхлопных газов на человека в год: почему хотя бы на один день нужно отказаться от автомобиля

Глушы матор!

Заўтра акцыяй «Дзень без аўтамабіля» завяршаецца Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. Акцыя штогод праводзіцца для прыцягнення ўсеагульнай увагі да праблемы залішняга выкарыстання асабістых аўтамабіляў і іх негатыўнага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя і здароўе людзей. У нашай краіне да Еўрапейскага тыдня мабільнасці далучыліся ўжо 76 гарадоў. Дэвіз сёлетняй кампаніі «Ідзі з намі!» прапагандуе пешыя і веласіпедныя прагулкі з акцэнтам на актыўнае развіццё пешаходнага руху ў гарадскім асяроддзі. Карэспандэнт «Р» пагутарыў са спецыялістамі Мінпрыроды і разабраўся, чаму так важны для нашай экалогіі «Дзень без аўтамабіля».

admlariak.ru

— 63 працэнты! Такая доля транспарту ў сумарных выкідах забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, — тлумачыць карэспандэнту «Р» начальнік упраўлення рэгулявання ўздзе­янняў на атмасфер­нае паветра, змяненне клімату і атмасферы Мінпрыроды Наталля Алейнікава. — У Мінску гэты паказчык яшчэ большы — 88 працэнтаў.

Працэнты — адносная рэч. Ёсць і дакладныя ліч­бы. Прабегся вачыма па радках статыстычнай справаздачнасцi Мінпрыроды за 2017 год: выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад мабільных крыніц — 787 тысяч тон! На кожнага беларуса па 82,9 кілаграма.

Транспартныя сродкі і самаходныя машыны з рухавікамі ўнутранага згарання выкідваюць са сваіх выхлапных труб у год 100 тон дыяксіду серы, 85,4 тысячы тон дыяксіду азоту, 164 тысячы тон вуглевадародаў, 514 тысяч тон аксіду вугляроду ды 23,7 тысячы тон агульнай канцэнтрацыі цвёрдых узважаных часціц.

Акцыя «Дзень без аўтамабіля» нясе грамадскасці простую ідэю пра важнасць паляпшэння экалагічнай сітуацыі. І для гэтага ўжо зроблена нямала. Развіваецца маршрутная сетка гарадскога электрычнага пасажырскага транспарту, а таксама інфраструктура для электрамабіляў, у Мінску будуюцца і пашыраюцца лініі метрапалітэна.

Падахвочваюць лю­дзей спрыяць скарачэнню выкідаў у тым ліку і бонусамі. У гарадах, дзе праходзіць акцыя, аўтаўладальнікі могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам. У Рэчыцы пайшлі далей — вадзіцелям нават выдадуць квіток на наведванне эколага-біялагічнага музея.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter