Телеверсию «Патетического дневника памяти» Большого театра Беларуси увидим на телеканале «Беларусь 3»

Гартая старонкі гісторыі

Тэлеканал «Беларусь 3» пакажа 13 кастрычніка тэлеверсію маштабнага вакальна-харэаграфічнага праекта Вялікага тэатра «Патэтычны дзённік памяці», паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі. Пачатак у 14:20.

Фото БЕЛТА

Гэты праект стаў адной з самых знакавых і доўгачаканых падзей у культурным жыцці краіны. Ён прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопні-каў і адлюстроўвае гісторыю рэспублікі ў трагічны перыяд Вялікай Айчыннай вайны праз гісторыю самога тэатра. Адпраўным пунктам стаў 1939 год, калі Вялікі тэатр атрымаў уласны будынак на Траецкай гары ў Мінску. Праз страшныя гады акупацыі творчая група разам з гледачамі пракладае шлях да вызвалення Беларусі ў 1944-м і Вялікай Перамогі ў 1945-м.

Рэжысёрам, аўтарам канцэпцыі і лібрэта «Патэтычнага дзённіка памяці» з’яўляецца Ганна Маторная. Аўтар музычнай рэдакцыі — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Алег Хадоска. Над праектам працавалі ўсе калектывы тэатра, было задзейнічана каля 300 чалавек.

У Вялікім тэатры прэм’ерныя паказы «Патэтычнага дзённіка памяці» адбыліся 22 і 27 верасня. А 1 мая 2025 года яго можна будзе ўбачыць на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

pepel@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter