Вьетнам, Сингапур и Иран: БелТПП расширяет экспортные возможности для бизнеса

Гандаль меж не ведае

Беларуская гандлёва-прамысловая палата (БелГПП) i Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК) учора падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, каб сумесна ўдасканальваць заканадаўчую базу, працэдуру атрымання сертыфіката і прыняцця яго краіны паходжання, а таксама пытанні па часовым палегчаным увозе прадукцыі. Гэта было зроблена падчас круглага стала па актуальных пытаннях прэферэнцыйнага гандлю. Подпiсы пад дакументам паставiлi кiраўнiкi БелГПП i ДМК Уладзiмiр Улаховiч i Юрый Сянько.

З Дзяржаўным мытным камітэтам БелГПП працуе па некалькіх напрамках. Адзiн з іх — выдача так званых сертыфікатаў краіны паходжання. На падставе такога сертыфіката ўжо 806 беларускіх паставак зроблена ў В’етнам. Нядаўна пачаў працаваць дагавор аб зоне свабоднага гандлю з Іранам, падпісаны такi ж часовы дагавор з Сінгапурам.

— Наша сумесная праца рухаецца на падставе сённяшніх рэалій. Неабходна быць трохі наперадзе, каб ствараць для бізнесу ўмовы, якія, можа, сёння ён яшчэ не выкарыстоўвае, але заўтра гэта стане магчымым. Мы пастаянна знаходзімся ў пошуку рашэнняў, патрэбных бізнесу, — адзначыў старшыня ДМК Юрый Сянько.

Па словах старшыні БелГПП Уладзіміра Улаховіча, сёння ёсць шэраг пытанняў, якія трэба растлумачваць бізнесу, — працэдурныя, тэхнічныя, праблемныя. Напрыклад, адзін з найважнейшых кірункаў — так званы беспапяровы гандаль.

— На мінулым тыдні адбыўся чарговы раўнд перагавораў з В’етнамам, каб мы стварылі агульную базу сертыфікатаў, якія можна будзе праверыць дыстанцыйна, у электронным выглядзе, — дадаў ён.

Уладзімір Улаховіч падзяліўся навіной пра тое, што на высокай ступені знаходзіцца падрыхтоўка пагаднення аб стварэннi зон свабоднага гандлю з Егіптам і Ізраілем. Экспарцёры ў перспектыве таксама змогуць заходзіць на гэтыя рынкі з прэферэнцыйнымі ўмовамі.

Падчас круглага стала разгледжаны перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных адносін з Рэспублікай Сербія, механізмы падтрымкі рэалізацыі часовага пагаднення, якое вядзе да свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Ісламскай Рэспублікай Іран, пытанні, звязаныя з прымяненнем сістэмы зарэгістраваных экспарцёраў для самастойнага дэкларавання паходжання беларускіх тавараў, якія экспартуюцца ў Нарвегію, Швейцарскую Канфедэрацыю і іншыя краiны.

— Сёння ёсць шэраг тэм, якія варта разглядаць у цесным узаемадзеянні бізнесу і нашых дзяржаўных органаў. 1 студзеня спаўняецца пяць гадоў з пачатку работы Еўразійскага эканамічнага саюза. Важна, што ў наступным годзе Беларусь — краіна-старшыня ў ЕАЭС. Тыя прыярытэты, якія пазначаны Урадам, зразумелыя і блізкія бізнесу — гэта зняцце бар’ераў, абмежаванняў, разыходжанняў, якія, на жаль, сёння ёсць. У гэтай сувязі неабходны пастаянны дыялог бізнесу і Урада. Гэта пляцоўка, якая павінна працаваць, — растлумачыў старшыня БелГПП.

malyshchyts@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter