Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЭСКА. Не засталіся ўбаку ад гэтай даты і актывісты Мінскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Ужо другі год запар яны праводзяць свята «Дзень роднай мовы»: у мінулым годе яно прайшло у Стоўбцах — на малой радзіме Якуба Коласа, а зараз месцам сустрэчы стаў Маладзёжны цэнтр города Смалявічы.
На свята з’ехаліся каля 60 актывістаў са ўсёй вобласці (школьнікі, навучэнцы коледжаў і ліцэяў, працоўная моладзь), пералічвае першы сакратар Мінскай абласной арганізацыі БРСМ Кірыл Шык:
— Галоўнай умовай было тое, каб усе яны размаўлялі па-беларуску, любілі родную мову, папулярызавалі яе.
Па традцыі свята пачалося з дыктоўкі: праверачным тэкстам стаў урывак з публіцыстычнага твора Янкі Купалы. Наперадзе — інтэлектуальная гульня «Мая Радзіма — Беларусь» у фармаце паб-квіза: восем каманд па семь чалавек у кожнай адкажуць на пытанні, прысвечаныя гісторыі нашай краіны, творчасці класікаў, беларускай музыке.
—А ў перарывах, калі будзе ісці падлік балаў, перад удзельнікамі квіза выступяць пераможцы абласных конкурсаў на лепшае выкананне песень і вершаў па-беларуску, — дзеліцца планамі Кірыл Шык. — Кампанію ім саставяць пераможцы сэлфі-конкурса «Мая беларуская кніга», які мы абвясцілі напярэдадні Дня роднай мовы: яны расскажуць прысутным пра свой любімы твор.
І гэта далёка не ўсе сюрпрызы і актыўнасці. Так, удзельнікаў сустрэчы чакае калектыўны прагляд кінафільма «Адзін дома» на роднай мове. А таксама выступленне палкоўніка запасу Сяргея Макея з Валожына, які на сваім прыкладзе даказаў, што па-беларуску выдатна гучыць усё, нават страявыя песні.