«Белавиа» приняла в дружное семейство самолетов новичка — Boeing 737-8

Дазвольце прадставіцца, Боінг

Гэта першая ластаўка з чаканых пяцi самалётаў. Дагавор на пастаўку «Белавiя» падпiсала ў лiпенi 2018 года. Boeing 737-8 стаў 29-м самалётам у флоце. Чым ён адрознiваецца ад сваiх папярэднiкаў i калi плануецца першы палёт, карэспандэнт «Р» даведалася ў прэс-службе «Белавiя».

Далёкасць палёту Boeing 737-8 — больш за 6500 кiламетраў, гэта на 1111 кiламетраў апярэджвае яго папярэднiка.
Фота ААТ «Авіякампанія «Белавія»

Далёкасць палёту Boeing 737-8 — больш за 6500 кiламетраў, гэта на 1111 кiламетраў апярэджвае яго папярэднiка. Што дазволiць адкрыць новыя маршруты. Самалёт плануюць запусцiць на самыя папулярныя рэгулярныя маршруты i па самых працяглых кiрунках.

— Адзiн з плюсаў боiнга — экалагiчнасць. Расход палiва i выкiды вуглякiслага газу знiжаны на 16 працэнтаў у параўнаннi з папярэднiм пакаленнем 737, — удакладнiлi ў прэс-службе «Белавiя».

«Белавiя» стала 21-й авiякампанiяй у свеце, якая пачне эксплуатаваць Boeing 737-8. Самалёт разлiчаны на перавозку 174 пасажыраў: 162 месцы ў эканомкласе i 12 месцаў у бiзнес-класе.

— За гады працы маршрутная сетка «Белавiя» значна пашырылася, i мы рады падтрымаць далейшы рост авiякампанii абнаўленнем флоту. Палову парка перавозчыка складаюць самалёты Boeing 737 папярэднiх пакаленняў. Я ўдзячны нашым партнёрам у «Белавiя», што яны зноў спынiлi свой выбар на найноўшым прадстаўнiку сямейства 737», — адзначыў прэзiдэнт Boeing у Расii i СНД Сяргей Краўчанка.

Сёння сярэднi ўзрост беларускiх самалётаў — дзесяць гадоў. Да канца гэтага года авiяпарк можа амаладзiцца. Сёлета чакаюць яшчэ адну пастаўку.

— З 2003 года нашы пасажыры падарожнiчаюць на самалётах Boeing. Самалёты новага пакалення Boeing 737-8 паступова заменяць Boeing 737-300 i 737-500, што эксплуатуюцца авiякампанiяй. Экалагiчнасць i эканамiчнасць самалётаў 737-8 дазволiць зрабiць тое, чаго ад нас так чакаюць: знiзiць кошт авiябiлетаў», — падкрэслiў генеральны дырэктар «Белавiя» Iгар Чаргiнец.

Пiлоты i тэхнiчны персанал авiякампанii год таму прайшлi навучанне па кiраваннi i абслугоўваннi гэтага тыпу паветранага судна. Зараз паўтараюць пройдзенае, удасканальваюць веды. У першы рэйс новы боiнг можа адправiцца ўжо на наступным тыднi. Расклад намечаны.

tychko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter