Пасля вяртання матацыклістаў на тэрыторыю Мірскага замка адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў свята. Завершыцца «Кола часу» жывым музычным канцэртам. Ва ўнутраным дворыку замка выступіць эстрадна-джазавы ансамбль «Паноптыкум», які быў створаны ў 1989 годзе ў Баранавічах таленавітым чалавекам, выдатным педагогам, настаўнікам дзіцячай музычнай школы № 3 Аляксандрам Бондарам. У 1995 годзе творчаму калектыву прысвоена ганаровае званне «народны». Ансамбль пастаянна папаўняе рэпертуар, рупліва працуе над удасканаленнем выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў. Ён неаднаразова станавіўся лаўрэатам прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў і з’яўляецца чаканым госцем на культурных мерапрыемствах у розных кутках краіны.
mila@sb.by