Брэсцкай вобласці — гэты горад 31 жніўня і 1 верасня ўпершыню стане сталіцай ХХХІ Дня беларускага пісьменства. Трансляцыі асноўных канцэртаў форуму і тэматычныя перадачы прапануе ў гэтыя дні тэлеканал «Беларусь 3», паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі. Зробім невялікі агляд праграмы і гісторыі свята.
Сустракаць гасцей гатовы
Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў нашай краіне з 1994 года ў першую нядзелю верасня і вандруе па гістарычным цэнтрам беларускай культуры, навукі і літаратуры. Да гэтай адказнай місіі Івацэвічы рыхтаваліся вельмі сур’ёзна. Тут пабудавалі новыя аб’екты, абнавілі фасады дамоў і дарогу, добраўпарадкавалі вуліцы. У холе мясцовай бібліятэкі імя Піліпа Пестрака ўстаноўлены інтэрактыўны стэнд.Па традыцыі старт святочным мерапрыемствам дала навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», таксама трыццаць першая. Распачалася яна 28 жніўня і праходзіць па маршруце Мінск — Святое Поле побач з вёскай Загор’е (Баранавіцкі раён) — Ляхавічы — Пінск — Іванава — Драгічын — Белаазёрск, а завяршыцца 1 верасня літургіяй у Івацэвічах.
Сярод штогадовых мерапрыемстваў, якія адбываюцца напярэдадні свята, пачэсны пасад заняў і міжнародны круглы стол з удзелам айчынных і замежных пісьменнікаў, грамадскіх і культурных дзеячаў. Вось і сёння, 30 жніўня, іх запрасілі ў Палац Рэспублікі.
А яшчэ раней, 20 жніўня, былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», у якім прымалі ўдзел каля 15 тысяч беларускіх школьнікаў. У Івацэвічах пройдзе гала-канцэрт яго пераможцаў, тэлеверсію фіналу канал СТБ пакажа 1 верасня, у Дзень ведаў.
Івацэвіцкія чытанні
31 жніўня пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Івацэвіцкія чытанні», якую Міністэрства інфармацыі ладзіць разам з Нацыянальнай акадэміяй навук. Будзе працаваць пляцоўка, якая пазнаёміць з турыстычным патэнцыялам Брэсцкай вобласці, у тым ліку і Івацэвіцкага раёна.Удзельнікі і госці свята, сярод якіх вядомыя сучасныя аўтары з розных куткоў Беларусі і замежжа, атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з багатай гісторыяй Івацэвіцкага краю, яго культурнымі здабыткамі і слаўнымі сынамі. У гэтых мясцінах, у вёсцы Сакоўцы, нарадзіўся пісьменнік Піліп Пестрак (1903—1978).
Падчас свята ў Івацэвічах узгадаюць і іншых знакамітых беларускіх літаратараў з нагоды іх юбілеяў: Міхася Лынькова (125 год з дня нараджэння), Аркадзя Куляшова (110), Івана Чыгрынава (90) і Міколу Мятліцкага (70).
31 жніўня ў вялікай зале мясцовага Дома культуры адбудзецца сустрэча з народным пісьменнікам Беларусі Мікалаем Чаргінцом, кампазітарам народным артыстам Беларусі Эдуардам Ханком і актрысай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы народнай артысткай Беларусі Марыяй Захарэвіч. У кожнага з іх вельмі багатая творчая біяграфія, і ім ёсць чым падзяліцца са сваёй аўдыторыяй.
Сачыце за эфірам
На працягу тыдня на «Беларусь 3» шла рэтраспектыва канцэртаў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства. Сёння, 30 жніўня, яе завершыць тэлеверсія канцэрта «Спеў дубраў», які адкрываў у 2021 годзе свята ў Капылі Мінскай вобласці. Пачатак у 23:00.Дарэчы, творчая група тэлеканала «Беларусь 3» правядзе гэтыя дні разам з жыхарамі і гасцямі Івацэвічаў у выязной студыі. 31 жніўня і 1 верасня гледачоў сацыякультурнага канала чакаюць сустрэчы з удзельнікамі і арганізатарамі форуму. Дзякуючы тэматычнаму эфіру тэлегледачы змогуць адчуць атмасферу гэтага маштабнага дзейства.
У суботу, 31 жніўня, «Беларусь 3» пакажа цырымонію ўрачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства і святочны канцэрт — пачатак у 21:00. Менавіта ў першы дзень на галоўнай фестывальнай сцэне ўзнагародзяць пераможцаў «Нацыянальнай літаратурнай прэміі».
У нядзелю, 1 верасня, у 14:00 на «Беларусь 3» пачнецца прамая трансляцыя ўрачыстай цырымоніі закрыцця форуму і яскравай канцэртнай праграмы.
Погляд на паэта
31 жніўня ў 15:30 у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» дакументальны фільм «Адзінка гарэння. Анатоль Аўруцін». Галоўны герой стужкі разважае пра месца паэта ў сучасным свеце, пра тое, якое ўздзеянне аказваюць лірычныя творы на чалавека. Здымачная група разам з Анатолем Юр’евічам наведала мясціны, дзе прайшло яго дзяцінства, паразмаўляла з калегамі і сябрамі майстра слова.Па слядах класікаў
У нядзелю ўвазе самых маленькіх тэлегледачоў «Беларусь 3» прапануе падборку мультфільмаў айчыннай вытворчасці: «Класікі і шахматы», «Магістр вольных мастацтваў. Францыск Скарына» і «Я тайну ў глыбіні душы хаваю… Максім Багдановіч». У гэты ж дзень у 17:55 тэлеканал запросіць у «Культурнае падарожжа» па слядах Якуба Коласа — у Стаўбцоўскі раён.Будзе цікава
Таксама на працягу двух дзён праграма «Беларусь 3» будзе складацца з мастацкіх фільмаў айчыннай вытворчасці, спектакляў паводле твораў беларускіх літаратараў і пазнавальных праектаў.Дасягненням дзеячаў культуры і таленавітай моладзі прысвечаны дакументальныя і партрэтныя праекты «Суразмоўцы», «Кадры жыцця» і «Новыя людзі». Так, госцем праграмы «Суразмоўцы» Навума Гальпяровіча стане дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў. У «Кадрах жыцця» пабачым народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца. Праект «Новыя людзі» пазнаёміць са студэнткай філалагічнага факультэта БДУ Марыяй Шкляр.
У тэматычную падборку мастацкіх стужак увайшлі кінахіты «Дзікае паляванне караля Стаха» Валерыя Рубінчыка, «Белыя Росы» і «Расклад на паслязаўтра» Ігара Дабралюбава, «Хто смяецца апошнім?» Уладзіміра Корш-Сабліна, «Вадзіцель аўтобуса» Барыса Шадурскага. У гэтых фільмах ёсць усё тое, за что мы любім беларускае кіно, якое адзначыць сёлета 100 год: яскравыя акцёрскія работы, гуманістычны пасыл, вера ў чалавека і яго магчымасці.
А ў перапынках між кінастужкамі і тэлепраектамі прагучаць вершы сучасных беларускіх паэтаў. Праверыць веданне роднай мовы і літаратуры гледачы змогуць у суботу і нядзелю разам з удзельнікамі тэлевіктарын «Сваімі словамі» і «Веды ў кубе».
Неўміручая «Паўлінка»
Убачыць тэатральнае ўвасабленне творчай спадчыны Янкі Купалы можна суботнім вечарам 31 жніўня. У праграме «Беларусь 3» тэлеверсія знакамітага спектакля Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка» — пачатак у 23:05. Дарэчы, на гэтым тыдні тэатр імя Янкі Купалы распачаў «Паўлінкай» свой 105 сезон.КНІЖНАЯ ПАЛІЦА
Да Дня беларускага пісьменства па заказе Міністэрства інфармацыі выдадзены кнігі, прысвечаныя гэтай зямлі і яе ўраджэнцам: «Івацэвіцкі край» (на беларускай, рускай і англійскай мовах) і «Мы помнім» (серыя «Беларусь літаратурная»).
ДАРЭЧЫ
У гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе пад знакам найважнейшых юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і 30-годдзя Канстытуцыі. Таксама ў мерапрыемствах свята будзе адлюстравана тэматыка Года якасці.
pepel@sb.by