Что можно и нельзя делать в Святые вечера

Час для сям’і

Пасля Раства Хрыстова да Богаяўлення праваслаўныя перажываюць Святыя вечары. У гэты перыяд прынята часта бываць у храме, праводзіць час з сям’ёй, запрашаць у госці сваіх родных і блізкіх, прымаць удзел у калядных ранішніках, канцэртах, тэатральных прадстаўленнях. Некаторыя любяць у гэты перыяд гадаць і калядаваць, пераадзяваючыся ў розных персанажаў і жывёл, аднак Царква не ўхваляе ні першае, ні другое і лічыць гэта грахом. Іншая справа — народная традыцыя.

Фота Максіма Вечара.

Для нашых продкаў калядаванне было не проста забавай. Яны імкнуліся жыць у суладдзі і гармоніі з усімі насельнікамі свету. І ў гурце калядоўшчыкаў як раз знаходзіла ўвасабленне ідэя наведвання людзей прадстаўнікамі ўсіх засветаў. Лічылася, што іх прыход магічна забяспечваў дабрабыт сялянскай хаты на наступны год. Таму калядоўшчыкаў заўсёды чакалі, шчыра адорвалі і крыўдавалі, калі яны міналі якую хату.

Самі калядныя вечары называлі Святымі, або Крывымі. Аказваецца, увесь калядны час забаранялася працаваць. Лічылася, калі будзеш нешта рабіць, да прыкладу, шыць або сячы дровы, то гэта абавязкова выльецца ў нейкую бяду. Калі ж раптам правіла парушалі, то напрыканцы каляднага перыяду бралі стары венік без лісця, вымяталі хату, клалі на парог і секлі на некалькі частак, а пасля выкідвалі ў агонь або на сметнік, пазбаўляючыся такім чынам ад граху.

Была яшчэ адна цікавая традыцыя — праводзіць Каляду. Яна ўяўлялася як нейкая істота, якая прыходзіла да людзей. Вось як пра яе спявалі: “Прыехала Каляда ўвечары. Прывезла дудак рэшата. Паставіла дудкі на стаўпе. 

А сама села на куце”. Нашы продкі былі перакананыя, што ў канцы каляднага перыяду дарагую госцю Каляду трэба правесці з гонарам і ўшанаваннем. Да гэтага прымеркаваны, напрыклад, абрад “Цягнуць Каляду на дуба” ў Бярэзінскім і суседніх раёнах. Каляду ўвасаблялі ў выглядзе кола, снапа, гаршчка з куццёй — у кожнай вёсцы па-свойму. Праводзілі абрад на трэці дзень пасля Вадохрышча — 21 студзеня. Ён завяршаў калядны цыкл.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter