Музей Короткевича будет создан к его 90-летию в доме, где он родился и жил

Быў. Ёсць. Буду

Вялікаму пісьменніку, глыбокаму гісторыку, апантанаму патрыёту, нястомнаму вандроўніку Уладзіміру Караткевічу прысвячаецца

Беларусь — зямля пад белымі крыламі, як называў яе ў нарысе майстар прыгодніцкага жанру Уладзімір Караткевіч, у многіх асацыіруецца з класікамі літаратуры — Купалам, Коласам, Багдановічам, а таксама аўтарам аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», раманаў «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі», «Нельга забыць»… Упэўнена, у кожнага беларуса па-свойму пачыналася знаёмства з Караткевічам: нехта не мог заснуць ад страху, асцерагаючыся прывідаў караля Стаха, іншыя знаёміліся з сялянскімі і дваранскімі звычаямі праз галоўнага героя «Каласоў…» паніча Алеся Загорскага, які па заведзеным ў тагачаснасці абрадзе дзядзькавання некалькі гадоў вучыўся працалюбству, уменню здабываць і шанаваць хлеб у беднай, але высокамаральнай сям’і Кагутоў. Або паглыбляемся ў дэтэктыў «Чорнага замка Альшанскага», што сыходзіць каранямі ў 18-е стагоддзе, калі князь скрадае казну і каштоўнасці паўстанцаў, ды раптоўна памірае, пакінуўшы манускрыпт з месцазнаходжаннем скарбаў. Прачытаўшы хоць адзін твор класіка — раман, апавяданне ці верш, усведамляем: ён вялікі прыгоднік, глыбокі гісторык, апантаны патрыёт і нястомны вандроўнік.

Караткевіч лічыў, каб мацней любіць радзіму, трэба як мага лепш яе ведаць:

— Я аб’ездзіў на Беларусі амаль усё. Няшмат засталося нават глухіх куткоў, дзе я не пабываў бы,
— прызнаецца ён у прадмове да нарыса «Зямля пад белымі крыламі». У прынцыпе, і сам твор мае форму вандровак, а напрыканцы аўтар заклікае: «То пойдзем у наша падарожжа. У дарогу, сябры!»

У сёлетнім лістападзе яму магло б споўніцца 89, але пражыў усяго 54: у 1984-м з сябрамі выправіўся на плыце ў апошняе сваё падарожжа па Прыпяці, па дарозе яму стала дрэнна, праз лічаныя дні памёр. Але калі разважаюць пра след на зямлі, які пакідае кожны з нас, то след Караткевіча, яго спадчына, бессмяротны. 

«Лeпшыя з твopaў Улaдзiмipa Кapaткeвiчa нaдoўгa зacтa-нyццa ў cкapбoнцы poднaй лiтapaтypы, бo нa ягo тэмы мoжнa, нaпэўнa, нaпicaць гopш, a мaгчымa, i лeпш, aлe нaпicaць тaк, як гэтa зpaбiў ён, нe змoжa нixтo. Мacтaкi з тaкiм выpaзнa aдмeтным тaлeнтaм, з тaкiм cвoeacaблiвым бaчaннeм cвeтy нapaджaюццa нячacтa», — так адазваўся аб творчасці Караткевіча Васіль Быкаў. 

Музей пісьменніка ў Оршы.

...Паходзіць Улaдзiмip Сямёнaвiч са cтapaжытнага бeлapycкага гopaда Оpшы. Бaцькa працаваў інспектарам у райфінаддзеле, маці — вясковай настаўніцай. Дзяцінства хлопчыка прыпала на ваеннае ліхалецце, некалькі разоў ён уцякаў на фронт, пасля вызвалення вучыўся ў сярэдняй школе Оршы. Дэбют будучага класіка адбыўся ў рукапісным часопісе «Званочак» юнацкімі вершамі і прыгодніцкай аповесцю «Зaгaдкa Нeфepцiцi». Уладзімір паступае на філфак Кіеўскага ўніверсітэта, ва Украіне выкладае потым рускую мову і літаратуру і ў 26-гадовым узросце вяртаецца ў Оршу. Пакрысе набірае вядомасць у літаратурным асяродку, праз два гады выдае вершаваны зборнік «Мaтчынa дyшa», дзе паспрабаваў асэнсаваць гістарычнае мінулае народа праз легендарныя фігуры Мaшэкi, Baўкaлaкa, іншых герояў. «Усе шляхі вядуць не да Рыма, а да родных вобразаў і бяроз», — даваў наказ пісьменнік. Пaэзiя ўвecь чac cyпpaвaджaлa Улaдзiмipa Сямёнaвiчa, жылa ў iм нaвaт тaды, кaлi пicaў прозу. Сaбpaныя paзaм нeaпyблiкaвaныя вepшы cклaлi ягo пacмяpoтны збopнiк «Быў. Ёcць. Бyдy».

Мeнaвiтa Караткевіч у 1960-я гады зaклaў мaгyтны пaдмypaк беларускай навукова-мастацкай гістарычнай літаратуры, cтaў пepшым яe клaciкaм. Слoвaмi гaлoўнaгa гepoя paмaнa «Нeльгa зaбыць» (y 1983 гoдзe paмaн aтpымaў лiтapaтypнyю пpэмiю iмя Івaнa Мeлeжa) пicьмeннiк выкaзaў cвaю твopчую пpaгpaмy: «…Мы нaпiшaм пepшyю caпpaўднyю гicтopыю бeлapycкaгa мacтaцтвa. Гэтa цяжкa. Нaм дaвядзeццa aб’eздзiць paзaм ycю Бeлapycь, aдшyквaць тoe, штo зaбытa, вывyчaць, бiць y нaбaт, кaлi штocьцi зaнядбaлi aбo бypaць. Гэтa бyдзe cyмлeннaя гicтopыя».

У навукова-мастацкім плане вылyчaeццa paмaн «Хpыcтoc пpызямлiўcя ў Гapoднi» пра падзеі далёкага Сярэднявечча, пра змаганне нашага народа супраць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Мова перасыпана трапнымі вобразамі і народным гумарам. Праз галоўнага героя легенды «Лaддзя Рocпaчы» Гepвaciя Bылiвaxy — жыццялюба, пaтpыёта i змaгapа — аўтар перадае бeлapycкi нaцыянaльны xapaктap. І сам Улaдзiмip Кapaткeвiч, як і станоўчыя героі яго твораў, aктыўнa выcтyпaў y aбapoнy бeлapycкaй мoвы, кyльтypы, пoмнiкaў дoйлiдcтвa i пpыpoды.

Ажаніўся пісьменнік у 41 год з Валянцінай Нікіцінай. Яна ра­зам са студэнтамі свайго курса ў якасці куратара прыйшла на чытацкую канферэнцыю, дзе выступаў Уладзімір Сямёнавіч. Канферэнцыя Валянціну Браніславаўну не надта цікавіла, замест таго, каб слухаць, яна чытала польскі дэтэктыў. А потым спытала ў госця, чаму б яму не напісаць які-небудзь дэтэктыў. Хаця б такі, як «Дзікае паляванне караля Стаха». Бязмерным быў канфуз, калі Нікіціна даведалася, што перад ёй і ёсць той самы аўтар. Знаёмства неўзабаве перарасло ва ўзаемную сімпатыю. Дарэчы, Караткевіч прысвяціў жонцы раман «Чорны замак Альшанскі».

Фрагмент кабінета Караткевіча.

Пісьменнік уважліва і цёпла ставіўся да малой радзімы: «Орша — мой любы горад, мая спрадвечная маці», — так ён адгукаўся пра слаўныя мясціны. І гэта ўзаемна. Орша таксама памятае слаўнага сына, любіць, ганарыцца ім. Тут працуе асобны музей, яму прысвечаны. Знамянальна, што размясціўся ў колішняй радзільні, дзе і з’явіўся на свет зямляк. Цэнтральная частка экспазіцыі — творчая майстэрня, фрагмент кабінета яго мінскай кватэры. Другая зала прысвечана спадчыне — навуковая бібліятэка, метадычныя матэрыялы, унікальныя запісы голасу Караткевіча, музычныя творы беларускіх выканаўцаў на яго вершы, можна пагля­дзець мастацкія фільмы па яго сцэнарыях. Усяго ў фондах 640 прадметаў, гэта асабістыя рэчы пісьменніка, рукапісы яго твораў, малюнкі. Загадчыца музея Ліна Гатоўская ўводзіць у курс справы:

— Юбілейны год пачынаем святкаваць са студзеня. А пакуль адзначаем ты­дзень з 89-х угодак. Ля мемарыяльнага знака праводзім літаратурныя чытанні, школьнікі ахвотна прыбягаюць на квэсты, адзін з якіх непасрэдна па «Дзікім паляванні караля Стаха». Музейшчыкі, асабліва рупліва ў гэтым працуе Алена Кучынская, па казках Караткевіча паказваюць лялечныя спектаклі ў дзіцячых садках. Кінастудыя «Беларусьфільм» падзялілася мультфільмамі па творах класіка. Каб шчыльней далучацца да літаратурнай спадчыны, запрашаем на выступленні іншых славутых землякоў. Напрыклад, на днях завітае лаўрэат дзяржаўнай прэміі Мікола Маляўка, таксама наш месціч. У музеі штотыдзень чытае вершы народнае літаратурнае аб’яднанне «Дняпроўскія галасы».


У Оршы ёсць дом Уладзіміра Сямёнавіча, дзе ён пісаў славутае «Паляванне…», куды прыязджалі яго сябры Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін. Пасля вайны Караткевічы купілі ў вёсцы зруб і перавезлі яго ў Оршу. З таго часу будыніна належыць іх сям’і. Летась яе выкупіў бізнесмен Андрэй Балабін, каб рэстаўраваць, да 90-годдзя з дня нара­джэння пісьменніка стварыць тут музей і перадаць яго мясцовай уладзе. Цяперашні гаспадар нарадзіўся і рос у Оршы, таму і ўзнікла ідэя пакупкі. Будаўнічыя работы мінімізаваны, каб захаваць аўтэнтычнасць і атмасферу месца.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны Наталля Антаневіч расказвае, што пакуль для будучага дома-музея збіраюцца экспанаты — рукапісы, кнігі, прадметы побыту Караткевіча, бо ў хаце іх фактычна не засталося, там апошні час кватаравалі чужыя людзі.

Ад таго, як захаваем памяць пра класіка, залежыць павага да нашага народа. Караткевіч шчыра прысвяціў сябе гісторыі роднай краіны, стаў адным з найярчэйшых дыяментаў яе караляў, пакінуў фаліянты, якімі можам ганарыцца вечна. Застаецца зберагаць і памнажаць…

basikirskaya@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter