Облачные сервисы и электронный документооборот: какие информационные решения укореняются в стране для оптимизации работы предприятий

Бiзнес у лiчбавым вымярэннi

14 кастрычнiка ў Брэсце пройдзе другi рэгiянальны форум #GBCregions (Дзяржава. Бiзнес. Грамадзяне — рэгiёны). Першы сабраў у мiнулым месяцы ў Гомелi больш за 400 прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў i арганiзацый рэгiёна.


Агульная мэта рэгiянальных форумаў — стварэнне дыялогавай пляцоўкi для абмеркавання такiх пытанняў, як абарона iнфармацыi, развiццё iнфраструктуры электроннага ўрада, увя-дзенне бiяметрычных дакументаў, укараненне канцэпцыi «Ра-зумны горад», павышэнне IT-пiсьменнасцi грамадства. Асноўны ж акцэнт на брэсцкiм форуме зробяць на лiчбавых рашэннях у харчовай i лёгкай прамысловасцi, а таксама на ўзаемадзеяннi ў рамках камерцыйнага электроннага дакументаабароту.

Электронны гандаль — справа будучынi. Таму ў нашай краiне актыўна развiваецца камерцыйны электронны дакументаабарот. Сёння дзейнiчаюць шэсць правайдараў, якiя забяспечваюць бiзнесу i прадпрыемствам хуткiя i бяспечныя працэсы абмену камерцыйнай iнфармацыяй, дапамагаюць суб’ектам гаспадарання атрымлiваць анлайн усю неабходную iнфармацыю, каб скарацiць выдаткi. Так, напрыклад, паспяхова рэалiзавана электроннае мытнае дэклараванне. Зусiм хутка з’явiцца яшчэ адзiн маштабны праект: Беларусь i Расiя наладзяць абмен электроннымi паслугамi. Першы намеснiк дырэктара РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Сяргей Руднеў растлумачыў, што наша краiна да гэтага працэсу цалкам падрыхтавалася:

— У рамках двухбаковых адносiн у нас павiнен пачацца першы этап па iнтэграцыi расiйскай сiстэмы мiжведамаснага электроннага ўзаемадзеяння з беларускай агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай iнфармацыйнай сiстэмай.

На форуме асаблiвую ўвагу нададуць павышэнню iнфармаванасцi арганiзацый Брэсцкай вобласцi па пытаннях iнфармацыйнай бяспекi. Намеснiк дырэктара РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафiкам» Вiталь Карбоўскi ўдакладнiў, што спiкеры раскажуць удзельнiкам мерапрыемства пра абаронены сегмент Адзiнай рэспублiканскай сеткi перадачы дадзеных i адукацыйных паслугах у галiне абароны iнфармацыi.

Iншая немалаважная iнiцыятыва, якую таксама абмяркуюць, — дзяржаўнае воблака. Канцэпцыя, закладзеная ва Указе Прэзiдэнта № 46 «Аб выкарыстаннi дзяржаўнымi органамi i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi тэлекамунiкацыйных тэхналогiй», прызначана для павышэння эфектыўнасцi дзейнасцi дзяржаўных органаў i арганiзацый за кошт забеспячэння iх надзейнай iнфармацыйна-тэлекамунiкацыйнай iнфраструктурай. Акрамя таго, яна ўзмоцнiць узровень абароны, павысiць эфектыўнасць выдаткаў бюджэтнай сiстэмы на iнфармацыйна-тэлекамунiкацыйныя паслугi.

Намеснiк генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ­СТАА «Беларускiя воблачныя тэхналогii» Андрэй Агеенка ўдакладнiў, што правiльна арганiзоўваць бiзнес-працэсы на прадпрыемствах дапамагаюць воблачныя сэрвiсы:

— Згодна з указам iнфармацыйныя сiстэмы дзяржаўных органаў павiнны пераехаць на адзiнае воблака i знаходзiцца там у абароненым асяроддзi. Да нашай воблачнай платформы ўжо далучылiся больш за 950 клiентаў: дзяржарганiзацыi i органы кiравання, бiзнес. Нядаўна мы стварылi ўнiкальны праект разам з Фондам сацыяльнай абароны Мiнiстэрства працы. Цяпер апрацоўка ўсiх масiваў дадзеных арганiзацыi адбываецца аддалена на магутнасцях нашай iнфраструктуры.

ikras@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter