Четыре района страны объединяют в туристический кластер — какие еще новации ожидают туротрасль страны

Бізнес на гасцiннасцi

Пілотны праект па падтрымцы прадпрымальніцтва ў сферы турызму стартаваў у Беларусі. У чатырох раёнах — Гродзенскім, Міёрскім, Браслаўскім і Мядзельскім — яго рэалізуюць Міністэрства спорту і турызму і ПРААН. Фінансавую падтрымку аказвае праграма міністэрства замежных спраў Польшчы «Польская дапамога».

У Браслаў трэба прыехать, каб падняцца на Замкавую гару...
Фота Сяргея ГАЛЕСНIКА

Тэма ўстойлівага развіцця ў нашай краіне апошнім часам набыла новае гучанне. Рэзалюцыя Генасамблеі ААН «Пераўтварэнне нашага свету: Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года» і зафіксаваныя ў ёй 17 Мэт устойлівага развіцця прыняты яшчэ ў верасні 2015 года. Беларусь далучылася да Парадку дня — 2030 і ўжо зрабіла шэраг важных захадаў для яго рэалізацыі на нацыянальным узроўні. Дасягненне адной з мэт — «Устойлівыя гарады і населеныя пункты» — не ў апошнюю чаргу залежыць ад развіцця прадпрымальніцтва і ў цэлым актыўнасці бізнесу ў рэгіёнах. 

Раёнам, у якіх рэалізуюць буйныя інвестпраекты (напрыклад, парк «Вялікі камень»), пашанцавала — там з’яўляюцца новыя прадпрыемствы і рабочыя месцы, павышаюцца заробкі, развіваецца сфера паслуг. А што рабіць астатнім? Многія рэгіёны бачаць выхад у развіцці турызму, і не проста турызму, а менавіта турыстычнага бізнесу. А для гэтага патрэбны грунтоўныя веды і павышэнне кваліфікацыі прадстаўнікоў сектара. На гэтым і акцэнтуе ўвагу пілотны праект Мінспорта і ПРААН. Пакуль абодва бакі толькі падпісалі праектны дакумент «Падтрымка прадпрымальніцтва ў сферы турызму на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Далей праект павінна зарэгістраваць Міністэрства эканомікі, і праца пачнецца.

Палац у Свяцку — адна з прычын, чаму турыстам варта наведаць Гродзенскі раён.
Фота Аляксандра СТАДУБА

Дырэктар рэгіянальнага бюро ПРААН па Еўропе і краінах СНД Мір’яна Сполярыч Эгер падкрэслівае:

— Турызм стварае ўнікальныя магчымасці для ўстойлівага развіцця ў Беларусі. Такія праекты аб’ядноўваюць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, прыродаахоўных арганізацый, мясцовых улад. Яны дазваляюць укараняць інавацыі, забяспечваюць больш эфектыўнае супрацоўніцтва паміж прыватным і дзяржаўным сектарам. На мой погляд, менавіта прыватны сектар мае ўнікальныя навыкі, кантакты і веды, якія дазваляюць развіваць сферу турызму і рабіць яе больш высокатэхналагічнай.

Сам праект складаецца з дзвюх частак. Першая накіравана на стварэнне новых рабочых месцаў, а таксама падтрымку ўжо існуючых турыстычных аб’ектаў. Праца пачнецца з экспертнай ацэнкі патэнцыялу пілотных раёнаў: незалежныя эксперты прааналізуюць стан гэтай сферы, падрыхтуюць прапановы для мясцовых прадпрымальнікаў, як палепшыць работу іх турыстычных аб’ектаў. Акрамя таго, яны распрацуюць прапановы па стварэнні новых аб’ектаў і маршрутаў. Акцэнт у гэтай частцы праекта будзе зроблены на адукацыйны элемент — прадпрымальнікам будуць расказваць, як быць эфектыўнымі менеджарамі, як павышаць прыбытак свайго турыстычнага бізнесу, як выходзіць з крызісных сітуацый. Для ўдзельнікаў з чатырох пілотных раёнаў запланавана адукацыйная праграма ў Польшчы, дзе будзе магчымасць даведацца пра вопыт польскіх калег і паглядзець, як турыстычы бізнес жыве там.

Браслаўскія азёры.

Другая частка будзе прысвечана інфармацыйнай рабоце па папулярызацыі тураб’ектаў і паслуг, прычым як на ўнутраным, так і на міжнародным рынку. У гэтай частцы запланавана маштабная PR-кампанія турыстычных магчымасцей абраных раёнаў, прома-туры для беларускіх удзельнікаў у Польшчу і прыезд іх польскіх калег да нас. Акрамя таго, прадпрымальнікі з Гродзенскага, Міёрскага, Браслаўскага і Мядзельскага раёнаў змогуць прэзентаваць свае магчымасці на буйных міжнародных турыстычных выставах. 

Сродкі на рэалізацыю пілотнага праекта (а гэта 500 тысяч долараў) прадастаўляе міністэрства замежных спраў Польшчы па праграме «Польская дапамога». Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі адзначае, што для краіны-суседкі рашэнне прыняць удзел у такім праекце цалкам натуральнае. Тым больш што падобныя праграмы ў Беларусі ўжо былі — у мінулым годзе сродкі «Польскай дапамогі» выкарыстаны на стварэнне мабільнага кемпінга ў Міёрах: 

Санаторыі на Нарачы карыстаюцца попытам і зімой і летам.
Фота Аляксея СТАЛЯРОВА

— Рашэнне беларускага боку адмяніць візы выдатнае. Усё больш і больш людзей прыязджаюць у Беларусь, знаёмяцца з цікавымі мясцінамі і людзьмі, культурай. Адкрытасць заўсёды дапамагае, і колькасць турыстаў расце. Дакладную лічбу не ведаю, але магу сказаць, што нават да нас у пасольства зараз прыязджае шмат палякаў, задаюць пытанні, просяць дапамагчы. Ёсць цікавасць да вашай краiны


Гэтую цікавасць адзначае і намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной:

— Мы цяпер назіраем рост турыстычнай плыні з Еўропы, гэты працэс будзе працягвацца і надалей. Напрыклад, колькасць турыстаў, якія прыехалі толькі праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск», вырасла на 20 працэнтаў. Удзельнічаючы ў новым праекце, мы разлічваем на павелічэнне турыстычнай плыні ў краіну. Тым больш што апошнім часам для гэтага сапраўды шмат зроблена.

Мядзельскі раён ужо зараз можа пахваліцца развітай турыстычнай інфраструктурай

КОММЕНТАРИЙ

Виталий ГРИЦЕВИЧ, заместитель директора Департамента по туризму Минспорта и туризма:
—  Одна из задач, которую нам нужно решить, — объединение безвизовых зон в Гродненской и Брестской областях. Думаю, уже в ближайшее время подойдем к этому вопросу. Подводя итоги минувшего  года, мы видим, что, если безвизовые зоны объединятся, это позволит создать новые туристические маршруты, увеличить поток туристов и время их пребывания в Беларуси. В среднем по безвизовой зоне в Гродненской области время пребывания иностранцев составляет около двух дней. При объединении среднее время увеличится до трех-четырех дней. Дополнительно в общую безвизовую зону планируется включить регионы, которые будут наиболее интересны туристам, например Ивацевичский, Лидский и Новогрудский районы. Правда, стоит вопрос в том, готовы ли они принимать поток туристов. Возможно, там нужно поработать над инфраструктурой.

mich@sb.by

История, маркетинг, ивент-туризм: как в Новогрудском районе работают над привлечением гостей
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter