— Таццяна Анатольеўна, усе мы родам з дзяцiнства. Дзе i як прайшлi самыя бесклапотныя гады вашага жыцця?
— Мае тата і маці — ураджэнцы Брэста, таму я гарадская. Пасля жудасных падзей Вялiкай Айчыннай яны дапамагалi адбудоўваць горад. На зямлi, па якой зараз хаджу я i мае дзецi, усё прасякнута любоўю дзядуль, бабуль, бацькоў, тут сляды iх працы, успамiны пра шчаслiвыя спатканнi i сустрэчы. Таму ў мяне адсутнiчаюць спажывецкiя адносiны да малой радзiмы. Заўсёды думаю, што магу даць мiламу сэрцу краю, якую цаглiнку пакладу дзеля будучынi дзяцей. За доўгi перыяд станаўлення горад вырас, расквiтнеў.
Яшчэ да майго нараджэння татавы бацькi ўладкавалiся на працу спачатку на турбазу «Белае возера», а потым на «Рагазнянскае возера». Там праводзiла ўсе канiкулы i выхадныя днi. Добра арыентуюся ў лесе, знаёмая з раслiнным светам, i многiя вобразы, сюжэты ў мяне звязаны з рэспублiканскiм ландшафтным заказнiкам «Прыбужскае Палессе», з уражаннямi ад вандраванняў па патаемных сцяжынках мiж прыгожых азёр.
— Таццяна, што i калi падштурхнула вас да лiтаратурнай творчасцi?
— Самай вялiкай каштоўнасцю ў нашай сям'i былі кнiгі. Бацькi заўсёды казалi, што гэта ключы ад усiх дзвярэй. Тата, выпускнiк Ленiнградскага авiяцыйнага iнстытута, працаваў iнжынерам, мацi — педагог, выкладала «Машынапiс i справаводства». Яе праца i падштурхнула мяне да лiтаратурнай творчасцi. Дзяўчаты, якiя займалiся ў яе на курсах, перадрукоўвалi вершы i апавяданнi з кнiг, i я думала, што ў гэтым працэсе нейкая магiя. А аднойчы ўбачыла дакументальны фiльм пра пiсьменнiка, якi працуе на пiшучай машынцы. Пасля гэтага доўга разглядвала жывыя малаточкi з лiтаркамi, карэтку, стужку i думала, што дзесьцi там, унутры, i схаваны сакрэт творчасцi. Аднойчы на дзень нараджэння бацькi падарылi мне асабiстую машынку! З гэтага ўсё i пачалося.
— Як ставiцеся да ўдзелу ў творчых конкурсах?
— Усiм пачаткоўцам раю прымаць у iх удзел. Гэта дапамагае атрымаць адзнаку ад прафесiяналаў, дае магчымасць апублiкаваць творы ў сур'ёзных лiтаратурных выданнях. Дзякуючы перамозе ў конкурсе «Беларусь маладая» пабывала на майстар-класах, якiя праводзiлi ў Сiлiчах беларускiя i расiйскiя пiсьменнiкi. Ды i потым было шмат запамiнальных узнагарод, але самымi дарагiмi сталi размовы з вядомымi майстрамі слова, iх парады i падтрымка. Сёння больш удзельнiчаю ў конкурсах як член журы, гэта вельмi складана i адказна. Заўсёды хочацца заахвоцiць больш талентаў, чым прадугледжана прызавымi месцамi. За кожным творам вялiкая праца i надзея, што заўважаць i зразумеюць аўтара.
— У 2006‑м вы арганiзавалi працу лiтаратурнага клуба «Лiтара» пры Брэсцкiм гарадскiм Доме культуры. Раскажыце пра гэта аб'яднанне.
— Дваццаць гадоў таму мэтай стварэння клуба была падтрымка перш-наперш маладых талентаў, але ў вынiку клуб аб'яднаў творчыя сiлы ўсёй вобласцi. Мы выдавалi лiтаратурныя альманахi, праводзiлi тэматычныя сустрэчы. Вялiкую падтрымку аказала кiраўнiцтва Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.
— Цi змянiлася ваша жыццё з таго часу, як былi абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi?
— За гэты перыяд было шмат яркiх падзей i адкрыццяў. Шкадую толькi, што ў сутках мала часу, каб ахапiць увагай усiх творчых людзей, ажыццявiць усе задуманыя праекты. Пiсьменнiкi брэсцкай творчай суполкi сталi для мяне роднымi. Шчыра радуюся iх поспеху, смуткую, калi штосьцi не атрымлiваецца. Але заўсёды ўпэўнена, што кожнаму ўзлёту свой час, што трэба атрымлiваць асалоду менавіта ад працэсу стварэння твораў. Дзiвосна, калi вырастаюць крылы, калi адчуваеш уздым душы.
— У складзе пiсьменнiцкай арганiзацыi нямала вопытных i знакамiтых. А як наконт маладых талентаў?
— Схiльных да творчасцi можна падзялiць на дзве катэгорыi. На тых, хто шмат пiша i паўсюль рэкламуе свае творы, i тых, хто сумняваецца, цi вартыя яны атрымалiся. Уменне крытычна ставiцца да сваёй прозы i паэзii — гэта таксама талент, але ў вынiку i спосаб закрыцца ў сабе. Быў час, калi мы адмовiлiся ад публiчных заняткаў Школы маладога лiтаратара. Звычайна да нас звяртаюцца бацькi, настаўнiкi, падчас сустрэч адораныя дзецi самi да нас падыходзяць. Далей наладжваюцца ўнутраныя кантакты, што таксама няпроста.
У кiраўнiка Школы маладога лiтаратара Настассi Нарэйкi гэта атрымлiваецца. Узнагароды на рэспублiканскiм узроўнi, публiкацыi ў сур'ёзных выданнях, першыя яркiя дэбюты сёння маюць Iрына Макарчук, Кацярына Мiзерыя, Марыя Навумчык, Валянцiна Вандзiч, Сафiя Дзядзюк, Мiхась Захарэвiч, Вольга Друшчыц.
— Вядома, што Саюз пісьменнікаў Беларусі адзначыў юбілей. Якія знакавыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай нагодзе, адбываліся на Брэстчыне?
— У рэгіёне праходзіць шмат цікавых літаратурных імпрэз, у тым ліку звязаных з юбілеем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Учора ў гарадской бібліятэцы імя Пушкіна адбылася прэзентацыя выставы, прымеркаванай да круглай даты. Члены Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ падзяліліся ўспамінамі пра сустрэчы са знакамітасцямі, якія паўплывалі на іх творчы лёс. Прагучалі новыя творы нашых таленавітых сучаснікаў. У сустрэчы прынялі ўдзел пісьменнікі Зінаіда Дудзюк, Аляксандр Валковіч, Ірына Морых, Васіль Барысюк і іншыя.
— Чытацкая аўдыторыя ахоплiвае розныя ўзросты, але найперш вы вядомая як дзiцячы пiсьменнiк. Адкуль сюжэты кнiг для юнага пакалення?
— Усе з жыцця, з назiранняў за дзятвой, навакольным светам. Мне здаецца, тое, што чалавек вырастае i становiцца дарослым, — iлюзiя. Мы адчуваем сябе малымi, пакуль жывыя нашы бацькi. А потым ужо нашы сыны i дочкi дэманструюць, якiя яны самастойныя, дарослыя, здольныя вырашаць не толькi свае праблемы.
Я прыхiльнiца дзiцячай лiтаратуры, дзе выхаваўчы, пазнавальны складнiк бярэ верх над казачнасцю. Хлопчыкi i дзяўчынкi павiнны разумець, што поспех у жыццi залежыць не ад чарадзейнай палачкi, а ад руплiвасцi, сумленнасцi, шчырасцi. Трэба ўзрошчваць у сабе зярняткi любовi, якая закладзена ўнутры кожнага з нас, i быць носьбiтам гэтага вялiкага дара.— Як зацiкавiць сучасных дзяцей чытаннем?
— Толькi сваiм прыкладам. Бацькам важна чытаць кнiгi разам з малымi, абмяркоўваць iх, наведваць лiтаратурныя святы. Мастацкая кнiга — аснова асноў. Без яе не вырасце нi добры ўрач, нi матэматык, нi хлебароб. На сустрэчах заўсёды кажу дзецям: «Калi марыце быць паспяховымi — больш чытайце».
ЗАМЕСТ ВIЗIТОЎКI
Таццяна Анатольеўна Дземiдовiч нарадзiлася 13 лютага 1979 года ў Брэсце. Скончыла фiлалагiчны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А. С. Пушкiна.
Лаўрэат шматлiкiх рэспублiканскiх мiжнародных лiтаратурных конкурсаў i прэмiй. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2021). Аўтар зборнiкаў апавяданняў «Мармеладное лето» (2023), «Абое рабое» (2023), «Соломенный дом» (2017), «Эх, Ромашкин» (2021).
СКАЗАНО
Председатель Союза писателей Беларуси Александр КАРЛЮКЕВИЧ:
— Союз писателей Беларуси отмечает 90‑летие. В июле 1934‑го проходил первый Всебелорусский съезд писателей в Минске. В составе объединения около 660 человек, работает семь отделений в областях нашей страны и в Минске (до 2005 года не существовало отделения в столице). Примерно 50 членов союза — граждане иных держав. Они активно с нами сотрудничают, поддерживают связи, некоторые из них — уроженцы Беларуси. Можно назвать и народного писателя Таджикистана Ато Хамдама, нашего давнего друга, благодаря которому в Таджикистане вышли в переводе на таджикский язык издания многих отечественных литераторов, в том числе роман Н. Чергинца, книги М. Метлицкого, Ю. Сапожкова, А. Бадака и других. Это и Л. Шашкова — народный писатель Казахстана, уроженка Октябрьского района Гомельской области. Написала много стихов, поэм, посвященных Беларуси, она один из ярких представителей русской поэзии в Казахстане. Хочу упомянуть и члена Союза писателей Беларуси из Российской Федерации Н. Черкашина, капитана первого ранга запаса. Автор книг, посвященных нашей стране, событиям Великой Отечественной войны в Беларуси, многие его публикации носят не только художественный, но и документальный характер.
rovdo@sb.by