У БДУ распрацавалi i апрабавалi ўнiкальны метад дыягностыкi захворванняў: як ён дзейнiчае?

Без адзінай кроплі крыві

Новы метад дыягностыкі – неінвазіўны, для яго не патрабуецца некамфортная працэдура забору крыві з вены або пальца. Аўтарамі інавацыі выступае калектыў навукоўцаў факультэта радыёфізікі і камп'ю­тарных тэхналогій БДУ пад кіраўніцтвам загадчыка ка­федры квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі Міхаіла Кугейкі.

У аснову медотыкі пакладзены перспектыўны напрамак сучаснай оптыкі.
Фота Таццяны СТАЛЯРОВАЙ

У аснову методыкі пакладзены перспектыўны напрамак сучаснай оптыкі, які дазваляе вызначаць параметры стану біяаб'екта шляхам уздзеяння на яго аптычным выпраменьваннем. Простымі словамі, можна пасвяціць спецыяльным прыборам на ўчастак скуры або слізістую і даведацца аб наяўнасці захворвання, вызначыць лакалізацыю запаленчага працэсу і спланаваць лячэнне, пазбегнуўшы хірургічнага ўмяшання. Прафесар Міхаіл Кугейка пералічвае перавагі распрацоўкі:

— Пры выкарыстанні гэтага метаду спецыялісты атрымліваюць адразу колькасныя значэнні параметраў біяаб’ектаў, што, у сваю чаргу, не патрабуе правядзення параўнальнай дыягностыкі. Распрацаваныя метады лепш за за­межныя аналагі па аператыўнасці атрымання інфармацыі пра стан біяаб’ектаў (даведацца пра вынік можна за лічаныя хвіліны) і па дакладнасці. Таксама яны патрабуюць меншых матэрыяльных выдаткаў.

Методыка можа знайсці прымяненне ў розных медыцынскіх галі­нах: анкалогіі, хірургіі, неанаталогіі, педыятрыі, дэрматалогіі, кас­ме­­та­логіі і іншых. Гэты спосаб дыя­гно­с­тыкі мэтазгодна вы­ка­ры­стоўваць для вы­зна­чэння лакалізацыі злаякасных новаўтварэнняў скуры і ў ходзе правядзен­ня эн­да­ска­пічных дасле­да­ван­няў.

У планах — укараніць іна­вацыйны метад у меды­цынскую практыку, аднак пакуль што рас­пра­цоўка знаходзіцца на стадыі эксперымента. Метады апрабуюцца ў Інсты­туце электронікі і інфар­мацыйных тэхна­ло­гій Люблінскага тэхніч­нага ўніверсітэта, у Беларускім дзяр­жаў­ным медыцынскім універсітэце і НДІ прыродакарыстання НАН.

matuzova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter