Тры дні пад дахам футбольнага манежа ў Мінску прымае гасцей VII Фестываль фантастыкі, фэнтэзі, коміксаў і камп’ютарных гульняў UniCon Convention. Ён знаёміць наведвальнікаў з фантастычнымі сусветамі, навінкамі ў свеце «жалеза» і папулярнымі камп’ютарнымі гульнямі. «Р» не засталася ў баку ад гэтай стракатай маладзёжнай тусоўкі і пабывала на фестывалі.
Стартаваў фестываль учора. Гэта быў VIP-дзень. Адрозніваўся ён эксклюзіўным кантэнтам: фітнес- і фэшн-касплэй (пераапрананне ў касцюмы і адыгрыванне характару, пластыкі цела і мімікі персанажаў камп'ютарных гульняў, кіно, літаратуры, коміксаў. — Аўт.), конкурс «Рэтраспектыва», дзе ўжо вядомыя касплэеры паказалі свае лепшыя вобразы.
Конкурс касплэя — «сэрца» мерапрыемства. Ва ўсіх намінацыях амаль дзве сотні ўдзельнікаў.
Дарэчы, конкурс касплэя — «сэрца» мерапрыемства. Ва ўсіх намінацыях амаль дзве сотні ўдзельнікаў. Гэтыя людзі ўпрыгожваюць сваімі вобразамі фестываль. Намінацыя фітнес-касплэй новая ў гэтым годзе. Для яе трэба папрацаваць не толькі над касцюмамі, але і над сваёй фізічнай формай, каб, да прыкладу, у супермэна быў сапраўдны, а не паралонавы прэс. Яшчэ адна важная частка вобразаў — грым. Некаторым касплэерам дапамагаюць ствараць самыя неверагодныя вобразы прафесійныя грымёры. У журы — тытулаваныя касплэеры мінулых гадоў. А галоўны прыз — пуцёўка на фестываль Comic Con у Варшаве, мека для тых, хто ў тэме.
UniCon 2018 падрыхтаваў 29 фан-стэндаў фантастычных сусветаў: кожны са сваёй праграмай і сваімі героямі.
— У мінулым годзе ўсіх уразіў вобраз каралевы з камп’ютарнай гульні «Вядзьмак» па матывах папулярнай серыі раманаў польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага, — падзялілася з карэспандэнтам «Р» крэатыўны дырэктар UniCon Convention Галіна Вашкевіч. — Гэта быў самы дэталізаваны вобраз на фестывалі, рыхт-у-рыхт, як у гульні, заварожваў сваёй прыгажосцю. А самы складаны грым быў у вобраза монстра ўсё з той жа гульні. Некалькі гадзін грыміравалі касплэера проста фантастычным, у тым ліку і пластычным, грымам.
Фанаты гульняў змогуць акунуцца ў свет гейм-індустрыі на тэматычнай экспазіцыі.
У вас яшчэ ёсць магчымасць убачыць UniCon наяве. Сёння і заўтра працягваюць працаваць выставы, а таксама пройдуць канферэнцыі і лекцыі па коміксах, камп'ютарных гульнях, віртуальнай рэальнасці. Таксама вы зможаце ўбачыць прэзентацыю праекта сімулятара спадарожнікаў, дзе ў дадатак раскажуць пра астрадынаміку. Фанаты гульняў змогуць акунуцца ў свет гейм-індустрыі на тэматычнай экспазіцыі. Там будуць прадстаўлены навінкі ад камп'ютарных брэндаў. Самыя заўзятыя фанаты гульняў будуць змагацца ў кіберспартыўным спаборніцтве падчас турніраў па Dota 2 і Hearthstone. Пераможцы атрымаюць гульнявыя ноўтбукі.
Мэтавая аўдыторыя фестывалю падлеткавая, аднак у натоўпе наведвальнікаў часцяком сустракаюцца людзі і ва ўзросце.
А на Алеі аўтараў аматары коміксаў змогуць пагутарыць са спецыяльна запрошанымі гасцямі з Расіі. Гэта пісьменнікі-фантасты і мастакі коміксаў. Тут таксама прадставяць спецыяльны праект — артбук беларускіх мастакоў Whitebook 2 і зборнік коміксаў нашых аўтараў «Сучасны комiкс».
Яшчэ ёсць магчымасць убачыць UniCon наяве. Сёння і заўтра працягваюць працаваць выставы, а таксама пройдуць тэматычныя канферэнцыі і лекцыі.