«Кишка» — популярное древнебелорусское блюдо

Арыгінальная каўбаса

Сёння слова «кішка» ўвогуле рэдка пачуеш у адносінах да ежы. Выключэнне — рэгіёны з моцнымі кулінарнымі традыцыямі. Першапачаткова «кішкай» называлі крывяную каўбасу, ці крывянку. Дарэчы, паводле легенды, прозвішча ўплывовага магнацкага роду Кішак паходзіла ад таго, што заснавальнік дынастыі вельмі любіў такую каўбасу.

cd.net

У адвараныя або сырыя крупы, найчасцей грэцкія, ячныя або рысавыя, дадавалі тлушч, скваркі, прыправы і свежую свіную кроў, перамешвалі і налівалі гэту масу ў тоўстыя кішкі, а затым запякалі ў печы. Страва была сезонная, паколькі свежая кроў у хатніх умовах даступна толькі падчас забіцця свінні. Сёння ў крамах таксама прадаецца крывянка. Але, кажуць, яе смак не параўнаць з той, што гатавалі нашы бабулі.

yandex.net

У ХІХ стагоддзі, калі шырокае распаўсюджванне атрымала бульба, з’явіўся новы тып кішкі — каўбаса з дранай бульбы са свінымі скваркамі. І паступова словам «кішка» пачалі называць пераважна гэту страву. Бульбяная кішка атрымала вялікую папулярнасць у Літве, дзе яе ведаюсь як vе.darai. А ў Польшчы ў горадзе Супрасль нават праводзіцца чэмпіянат свету па прыгатаванні бульбяной кішкі і бульбяной бабкі.

pixabay.com

У Беларусі адны з лепшых майстроў па прыгатаванні бульбяной кішкі жывуць на Гродзеншчыне. А менавіта ў Адэльску Гродзенскага раёна. Традыцыі кухні гэтага мястэчка ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Бульбяную кішку тут гатуюць так. Рэжуць на невялікія кавалачкі і абсмажваюць на патэльні свіны бачок. Падрыхтаваныя скваркі дадаюць у драную бульбу, сюды ж кладуць пару лыжак манкі, мукі, яйка, соль, перац, добра перамешваюць і напаўняюць гэтай масай кішку. Канцы завязваюць ніткай, а саму кішку праколваюць у некалькіх месцах іголкай, каб яна не лопнула. Выпякаюць у печы ці духоўцы на змазанай тлушчам блясе ці патэльні. Падаюць страву гарачай са смятанай.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter