Прапускная здольнасць прычэпа-санітайзера вялікая, адзін чалавек праходзіць усю «лінію» прыкладна за 30 секунд.
Аднаму па сілах
Вонкава мабільны санітайзер выглядае як звычайны прычэп. Яго спецыфіку здалёк нічога не выдае. Мабыць, галоўная перавага навінкі — яе мабільнасць.
— Перавезці DIS truck можна на легкавым аўтамабілі, — удакладняе Ілья Гусеў, механік на фірме-вытворцы прычэпа-санітайзера. — Вага прычэпа да 300 кілаграмаў, у залежнасці ад камплектацыі. Ён досыць высокі, каб свабодна праходзіў дарослы чалавек. Таксама мы можам даабсталяваць прычэп спецыяльным трапам для безбар’ернага асяроддзя.
Мабільны пункт дэзынфекцыі падпітваецца ад звычайнага аўтамабільнага акумулятара. Зарада хапае на ўвесь дзень. Пры неабходнасці заўсёды можна падключыць генератар. А развярнуць мабільны санітайзер па сілах аднаму чалавеку. Трэба толькі своечасова абнаўляць дэзынфікуючыя сродкі і папаўняць запасы кантэйнера з маскамі.
Заходзіце ўнутр прычэпа — і адразу ж апрацоўваеце рукі дэзынфектарам.
Ад галавы да ног
Паслядоўнасць апрацоўкі такая. На ўваходзе чалавек, які абслугоўвае DIS truck, вымярае вашу тэмпературу. Заходзіце ўнутр прычэпа, апрацоўваеце рукі дэзынфектарам, затым падэшвы абутку. Для гэтага дастаткова выцерці ногі аб вільгацепаглынальны дыванок, які шчодра апрацаваны сродкам дэзынфекцыі. Праходзім за сіліконавыя шторкі, нас абдае халоднай парай, у яе складзе таксама дэзынфікуючыя сродкі. Адзенне і валасы апрацаваны. І ўжо на выхадзе нам выдадуць аднаразовую маску.
Прапускная здольнасць прычэпа-санітайзера вялікая, адзін чалавек праходзіць усю «лінію» прыкладна за 30 секунд. Так, комплекс гэтых працэдур не гарантуе абсалютную стэрыльнасць. Але прычэп-санітайзер і не заяўлены як медыцынскі выраб. Ён створаны для бытавога прызначэння.
DIS truck можа прымяняцца не толькі ў перыяд эпідэміі. Напрыклад, такія прычэпы можна ўсталёўваць на прадпрыемствах харчовай прамысловасці, дзе неабходна падтрымліваць павышаныя патрабаванні да захавання гігіены. А таксама мабільныя пункты дэзынфекцыі могуць выкарыстоўвацца падчас правядзення масавых мерапрыемстваў. Распрацоўкай ужо зацікавіліся прадпрымальнікі з рэгіёнаў. Праўда, хочуць не купіць, а ўзяць у арэнду.
ikras@sb.by