Почему встреча выпускников бывает волнительной

Аднакласнікі ў сэрцы маім

Першая субота лютага — традыцыйна дата вечароў сустрэчы выпускнікоў. У сценах альма-матар збіраюцца выпускнікі розных гадоў і разам з настаўнікамі ўспамінаюць школьныя гады. Дарослыя з’язджаюцца ў родныя вёскі, мястэчкі і гарады, каб хаця б на адзін вечар адчуць сябе тымі ж няўрымслівымі вучнямі, акунуцца ў дзяцінства і юнацтва. Але часам такія сустрэчы дораць не самыя цёплыя эмоцыі... Чаму? Паспрабуем зазірнуць углыб душы.



Памятаеце, адзін паэт пісаў: «Не вяртайцеся ніколі туды, дзе шчаслівыя былі калісьці». Пераканалася ў дакладнасці гэтых радкоў, пабываўшы на вечары сустрэчы з аднакласнікамі ў сваёй школе, адзін год пасля яе заканчэння. Як толькі такая ідэя прагучала, на пытанне «ісці ці не ісці?» адказала адразу: пайду. Тым больш запрасіла сама класная кіраўніца. Ды і не перашкаджала б сустрэцца з сяброўкамі і даведацца, хто якую вну і прафесію выбраў.

Адчувалася хваляванне. Наш дружны клас сабраўся ў актавай зале. Успаміналі аб пацешных і павучальных выпадках, дзякавалі настаўнікам і за двойкі, і за выдатныя адзнакі. Але калі свята прайшло, на душы засталіся кроплі горычы, бо светлыя і незабыўныя моманты дзяцінства, юнацтва, на жаль, ужо не вярнуць назад. Растрывожылі душу таксама і ўспаміны пра шлях ператварэння з гадкага качаняці ў прыгожага лебедзя. Дарэчы, дарога гэтага пераадолення сябе была зусім не роўнай і не гладкай. Шмат падказак на гэтым шляху паднеслі тады і аднакласнікі. І вось цікава было паглядзець, як паводзілі сябе тыя дзяўчынкі, што некалі смяяліся над тваімі гафрыраванымі бантамі на лінейцы, а ў дзявятым хацелі стаць для цябе лепшымі сяброўкамі. Хацелася на вечарыне таксама даведацца, ці сустрэў сваё каханне той хлопчык, які за спінай падчас урока дзеля забавы нажніцамі адрэзваў мне валасы, у 11-м прасіў правесці дадому пасля дыскатэкі. І вось што адметна: усе, хто вучыўся ў нашым класе, атрымалі вышэйшую адукацыю, сталі паспяховымі інжынерамі, эканамістамі, юрыстамі. Цяпер у нас ва ўсіх добрыя сем’і, дзеці. Даведваюся пра лёс аднакласнікаў, прыязджаючы ў родны горад, але праз 20 гадоў пасля выпуску, калі наш клас вырашыў зноў сабрацца, не пайшла.

Хлопцы арганізавалі агульны чат у «Вайбер», знайшлі па сацсетках усіх, каго змаглі, спланавалі мерапрыемства: афіцыйную частку ў школе і неафіцыйную ў рэстаране. Але я не паехала. Чаму? Доўга не магла адказаць на гэта пытанне. А потым зразумела: напэўна, хацелася хоць трохі паспрачацца з бегам гадзіннікавай стрэлкі, што няўмольна адлічвае секунды, дні, гады, паступова набліжаючы да старасці. З далікатных дзяўчынак і гарэзных хлопцаў мы даўно ператварыліся ў паважаных дам і салідных мужчын. Сустрэўшыся праз дзесяцігоддзі пасля выпуску, можам адзін аднаго і не пазнаць!

Неяк стоячы ў чарзе ў гарадской краме, пачула знаёмы аксамітны барытон. Звярнула ўвагу на чалавека ў дзелавым касцюме. Няўжо гэта той самы весялун і завадатар Сяргей? Дакладна! Адразу ўспомнілася, колькі школьных канцэртаў правялі разам, колькі разоў выйгравалі ў КВЗ і гульнях «Што? Дзе? Калі?». Трэба ж, у тым юным узросце былі знаходлівыя, артыстычныя, таленавітыя. А зараз? І як шкада, што той прыгожы і дзіўны час незваротна мінуў.

Няма ўжо з намі многіх нашых мудрых настаўнікаў, якія вучылі з намі доказы тэарэм і формулы, а таксама давалі жыццёва важныя парады. Заўсёды буду памятаць нашага фізіка Мікалая Мялешку. Многія вучні былі апантаныя вывучэннем законаў Сусвету, потым выбралі прафесію, звязаную з фізікай. А колькі мы з Мікалаем Мікалаевічам хадзілі ў паходы ў лес і на азёры, вучыліся распальваць на беразе вогнішчы, варыць юшку і выжываць у любых умовах, прыходзіць на дапамогу адзін аднаму. Ці змаглі мы пачуць запаветы настаўнікаў, пераняць іх бясцэнны вопыт? Ці хапіла нам сіл і розуму дацягнуцца да пастаўленай педагогамі высокай маральнай планкі? Вядома, кожны стараўся, як мог. А многія, як і я, яшчэ ў працэсе...

А што адчуваеце вы ў першую суботу лютага?
Дорогие друзья! Присоединяйтесь к нашему диалогу. Пишите в наши руб­рики «Земляки», «Мир моих увлечений», «Сокровенные реликвии», а также отправляйте теплые послания тем, кто помог вам в сложной жизненной ситуации.

Вы стали очевидцем неординарного события, хотите поделиться подробностями интересной истории, знаете талантливого человека? А может, сами хотите рассказать о том, как делаете лучше и краше жизнь в своем городе, местечке или деревне? У вас есть вопросы, на которые трудно найти ответы? Пишите нам на электронную почту kuzmich@sb.by, а также звоните на наш горячий телефон (8-017) 311-02-88. Вместе постараемся решить проблему! 

С нетерпением ждем ваших писем и звонков!
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter