За 50 гадоў існавання тэатра на яго сцэне было пастаўлена больш за сто рознажанравых спектакляў, многія з якіх сталі значнымі падзеямі ў культурным жыцці краіны і ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнай культуры. А на яго падмостках выраслі пакаленні таленавітых салістаў. Сёння Музычны тэатр — адна з найбуйнейшых і самых папулярных у гледачоў тэатральна-відовішчных устаноў краіны. За год тэатр наведваюць больш за 250 тысяч чалавек. А творчыя праекты, якія праходзяць на адкрытым паветры, гастрольныя спектаклі і канцэрты адначасова могуць убачыць некалькі тысяч чалавек.
У юбілейным канцэрце будуць паказаны лепшыя нумары, створаныя стараннямі артыстаў, паведамляе musicaltheatre.by. А сёння ў афішы тэатра прадстаўлены і класічная аперэта, і мюзікл, і музычнае рэвю, і музычная камедыя, і камічная опера, і рок-опера, і опера, і балет, і музычныя спектаклі для дзяцей. Сваё майстэрства ў юбілейны вечар прадэманструюць усе пакаленні артыстаў — і тыя, хто працаваў у першым спектаклі «Спявае «Жаваранак», і тыя, хто зусім нядаўна быў прыняты ў трупу.
mila@sb.by