Уладзiмiр Мароз. Выбранае ў 3 т.
Мiнск, 2018«Я з’явiўся на свет з расплюшчанымi вачыма. Так ужо цiкавiў ён мяне з самага пачатку».
Гэтымi радкамi пачынае свае ўспамiны вядомы паэт, пiсьменнiк, кiнематаграфiст Уладзiмiр Мароз. Яны гучаць сярод iншых у трохтомнiку выбранага, выдадзеным да 65‑годдзя пiсьменнiка. Першы том — паэзiя, называецца «Другога не дадзена», другi — проза «Тры сшыткi», у трэцiм сабраныя эсэ — «Беларускi мур».
Чаму прысутнiчае назва «Тры сшыткi», i менавiта тры тамы выдадзеныя да юбiлею аўтарам, ён тлумачыць так:
— Згарэлi мае тры сшыткi. Тры дзённiкi. Тры даволi тоўстыя сшыткi... Мае запiсы, пачынаючы з лiстапада 1968 года, то‑бок тады, калi я быў у дзявятым класе.
Страта адбылася падчас пажару i пакiнула след на ўсё жыццё. Праз некалькi гадоў юны Уладзiмiр Мароз згадае: «Так, вялiкая для мяне страта — тры мае сшыткi. Недзе плывуць аблокамi. Яны нясуць у сабе бачанае мною — але ж яны бачаць цяпер больш, чым я».
Вось сабранае ў гэтых важкiх тамах нiбыта i кампенсуе згарэлыя старонкi. Ёсць тут i дзённiкавыя запiсы, i ўспамiны. Лiтаратурны iнстытут, мiнская iнтэлiгенцкая тусоўка 1970‑х. Архiтэктурныя, пiсьменнiцкiя, кiнематаграфiчныя буднi. Дарэчы, пераход з архiтэктуры ў iншыя творчыя прафесii быў на той час нават тыповым. Водгулле непаўторнай рамантыкi таго часу адчуваецца ў творах: «Папяровыя гарады... Толькi крыху шкада — тут не ходзяць дажджы...» Ва ўсiх жанрах, у якiх працуе Уладзiмiр Мароз, ён настойлiва папулярызуе беларускую гiсторыю, аднаўляе важкiя постацi. Таму i на старонках трохтомнiка прысутнiчаюць князь Тур i Францыск Скарына, Леў Сапега i Напалеон Орда, Кiрыла Тураўскi i Лявон Вiтан‑Дубейкаўскi, Тадэвуш Касцюшка i князь Вiтаўт, Мiхал Баброўскi i Мiкола Ермаловiч, Мiкола Гусоўскi i Iгнат Дамейка, таямнiцы беларускай гiсторыi i бiблейскiя алюзii. Вельмi годнае вяртанне трох сшыткаў, страчаных у дзяцiнстве, — з важкiм прыбыткам.
Рождественские рассказы русских писателей.
Москва, Никея, 2018
Жанр рождественского рассказа сегодня переживает ренессанс, а когда‑то ни одна уважающая себя газета или журнал не обходились без трогательных литературных историй в пору Святок. Бесчисленные замерзающие сиротки и раскаявшиеся Скруджи размазывали сироп и слезы по страницам и стучались в очерствевшие сердца читателей. Многие классики подвизались в этом жанре... В моих руках милый сборник карманного формата, он представляет собой рождественские рассказы русских писателей XIX — XX вв. Причем даже классиков вроде Ф.Достоевского и Н.Лескова, но и здесь вас ждут открытия. Ибо в прежние времена тексты, где присутствовали божественное провидение, ангелы и т.п., в хрестоматии не включали. Сироток и бессердечных скупердяев в сборнике в изобилии, и от Достоевского, и от Лескова, и от Андреева. Есть классический рассказ Куприна «Тапер», который имеет реальную основу — о бедном талантливом мальчике, которого наняли играть на празднике. Его игру услышал известный композитор и взял юного музыканта в ученики. А есть и необычное Рождество от Солженицына — в сибирских лагерях, в «шарашке», среди зэков. В общем, разговор о справедливости и милосердии уместен всегда.
Издания для обзора предоставлены книжным магазином «Академическая книга», Минск, пр-т Независимости, 72.