Николай Андросов привез в Минск звезд театров России, Италии, Франции

Высокая Ўрачыстасць танца

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр запрашае на гастролі Маскоўскага дзяржаўнага ансамбля танца «Рускія сезоны», якія будуць прысвечаны юбілею заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Мікалая Андросава.

Cпяшайцеся трапіць на бенефіс Мікалая АНДРОСАВА.

Мікалай Мікалаевіч — вядомы балетмайстар на постсавецкай прасторы і за яе межамі. Але галоўная справа яго жыцця — «Рускія сезоны», з якімі майстар зрабіў больш за 400 пастановак. Гэта  і аднаактовыя і двухактовыя балеты, і музычна-драматычныя спектаклі, і мюзіклы,  і канцэртныя праграмы. З павагай адносяцца да Андросава і ў Беларусі. Ён рэжысёр-пастаноўшчык і харэограф-пастаноўшчык мюзіклаў Кіма Брэйтбурга «Блакітная камея», «Джэйн Эйр», А. Сімона «Трыстан і Ізольда» і аперэты Ф. Легара «Вясёлая ўдава», якія нязменна ідуць з аншлагамі ў нашым музычным тэатры. Непасрэднае дачыненне мае Мікалай Мікалаевіч і да праектаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў «Дуброўскі» і «Казанова».

Зараз жа ў Мінск Андросаў прывёз  вялікую канцэртную праграму «Урачыстасць танца», у якой будзе ўдзельнічаць не толькі ансамбль «Рускія сезоны», але і зоркі тэатраў Беларусі, Расіі, Італіі, Францыі.

Наталля ІВАНОВА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter