Святочная акцыя з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прайшла ў Брытанскай бібліятэцы
Скарынаў след у Лондане
Дасягнута і вельмі важная дамоўленасць: лічбавыя копіі з выданняў Францыска Скарыны, якія зберагаюцца ў Лондане, будуць перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. А ініцыявалі ды зладзілі комплексную імпрэзу Амбасада Беларусі у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі ды Паўночнай Ірландыі, Брытанская бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, а таксама Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане.
У канферэнцыі паўдзельнічалі гісторыкі-славісты, супрацоўнікі абедзвюх бібліятэк, прадстаўнікі дыпкорпусу, грамадскасці ды СМІ. Усіх вітаў дырэктар Брытанскай бібліятэкі Роўлі Кітынг. Выступілі Амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік, дырэктар НББ Раман Матульскі ды яго намеснік, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Алесь Суша, куратар фондаў Брытанскай бібліятэкі Крыстафер Енсан, сябра апякунскай рады Беларускай бібліятэкі ў Лондане імя Францішка Скарыны Караліна Мацкевіч.
Голас Радзімы № 13 (3517), чацвер, 30 сакавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.