Праздник поэзии и музыки «Зэльвенскія сакавіны» в очередной раз собрал в Зельве творцов и их поклонников

«Песня хваляў і палёў»

Свята паэзii i музыкi «Зэльвенскiя сакавiны» знаёмiць са славутымi кампазiтарамi i паэтамi

Вясна набiрае моц, а свята паэзii i музыкi «Зэльвенскiя сакавiны» буяе сярод зэльвенцаў прыгожым вершам i слаўнай песняй. Яно бярэ адлiк з 1997 года, пачыналася з лiтаратурных сустрэч са школьнiкамi i з цягам часу перарасло ў фестываль раённага маштабу. Вучнi, настаўнiкi, культработнiкi, прадстаўнiкi абсалютна розных прафесiй, удзельнiкi ветэранскай арганiзацыi сабралiся ў раённым Доме культуры, каб прывiтаць гасцей i атрымаць асалоду ад iх выступленняў. Iнiцыятар чытанняў, заснавальнiк «Сакавiн» — вядомы пiсьменнiк, ураджэнец i ганаровы грамадзянiн Зэльвеншчыны Уладзiмiр Мазго.

Фото из архива «СБ»

Да вершаў i песень — з любоўю

Менавiта ён штогод запрашае на малую радзiму майстроў слова, каб пазнаёмiць з iмi жыхароў Зэльвеншчыны. На свяце гучаць новыя iмёны, лiтаратурныя творы. Выставу-продаж кнiжных навiнак па традыцыi ладзiць выдавецкi дом «Звязда». Прысутныя з задавальненнем набываюць кнiгi з аўтографамi пiсьменнiкаў i iх шчырымi пажаданнямi. Завядзёнку правядзення «Сакавiн» перанялi i мiнскiя бiблiятэкi. Яшчэ больш, кожнаму лiтаратару было б хораша ладзiць такiя фестывалi на сваёй малой радзiме. Гэта прывiвае густ у людзей, далучае да нацыянальнай творчасцi.

На гэты раз у лiку гасцей на «Сакавiнах» заслужаны дзеяч мастацтваў Алег Елiсеенкаў. Хто не ведае яго песнi «Прыязджайце да нас у Беларусь», «Добрыя людзi», «Крынiчанька», «Берега», «Не переживай»! Iх выконвае Анатоль Ярмоленка i ансамбль «Сябры», Аляксандр Саладуха i многiя iншыя вядомыя артысты. Алег Елiсеенкаў пiша шмат песень на словы членаў Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. «Косы твае — музыка навальнiц» на верш Уладзiмiра Мазго бадай адзiн з самых лiрычных i мiлагучных твораў. Кампазiтара i спевака прысутныя вiталi асаблiва цёпла, ён акрылiў залу, натхнiў, выканаўшы хiты.

Многа добрых слоў гучала ў адрас Уладзiмiра Мазго. На пачатку фестывалю паслухалi гiмн, словы да якога напiсаў славуты зямляк: «Зэльва — радасцi крынiца, // Песня хваляў i палёў, // Хай заўсёды ганарыцца // Плёнам працы землякоў». Гэтыя радкі даўно сталi крылатымi, а Зэльву жартам цi ўсур'ёз называюць Мазгаградам. Дарэчы, паэт летась прызнаны лаўрэатам Лiтаратурнай прэмii iмя Янкi Маўра, яго вершы ўключаны ў школьную праграму.

Намеснiк старшынi Зэльвенскага райвыканкама Сяргей Лойка ад iмя выканаўчай улады, раённага Савета дэпутатаў павiншаваў Уладзiмiра Мазго з юбiлеем, падзякаваў яму за захаванне нацыянальных каштоўнасцей, любоў да Радзiмы i адданасць ёй.

— «Зэльвенскiя сакавiны» — адно з самых знакавых свят у раёне, — звярнуў увагу Сяргей Лойка. — Больш за 20 разоў маем магчымасць пазнаёмiцца з вядомымi музыкантамi, кампазiтарамi, паэтамi нашай краiны. Жыхары Зэльвеншчыны з задавальненнем адгукаюцца на такую прыемную прапанову, з павагай ставяцца да талентаў, iм падабаецца паэзiя.

Зэльва — у анталогii лiтаратуры краiн СНД

«Кожны прыезд у Зэльву — творчая справаздача» — так выказаўся пра выступленнi перад землякамi Уладзiмiр Мазго.

— Гэтае свята сiмвалiчнае для мяне, — адзначыў творца. — I я рады, што «Сакавiны» разрастаюцца, гучаць шырэй i званчэй. Сёлета на Мiжнародным днi роднай мовы ў Мiнскай гарадской ратушы сабралiся паслы розных краiн. Надзвычайны i паўнамоцны пасол КНР у Беларусi Се Сяаюн прачытаў верш «Сакавiны». Нядаўна ў Маскве на Мiжнароднай кнiжнай выставе ў намiнацыi «Праект года» адзначаны трохтомнiк «Анталогiя сучаснай лiтаратуры краiн СНД», куды таксама ўвайшлi вершы пра Зэльву i Зэльвеншчыну. Рады праслаўляць свае мясцiны!

Завiтала на «Сакавiны» член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, пераможца Мiжнароднага конкурсу настаўнiкаў рускай мовы, лаўрэат Мiжнароднай Пушкiнскай прэмii Валянцiна Драбышэўская. Шаноўная госця таксама нарадзiлася непадалёк ад гэтых мясцiн — на Мастоўшчыне, усяго за 19 кiламетраў ад Зэльвы, у вёсцы Вялiкая Рагознiца.

— А ў маленстве выхоўвалася ў бабулi на Зэльвеншчыне, таму гэтая зямля для мяне таксама родная, — падзялілася субяседнiца. — Тут упершыню пачула мiлагучнае беларускае слова, якое прарасло ў душы i праз гады не згубiла сваёй моцы.

Пiсьменнiца ўразiла пранiзлiвым чытаннем вершаў, у тым лiку на ваенную тэматыку. Яе дзядуля Пётр Антонавiч Пракопчык падчас Вялiкай Айчыннай абараняў свет ад карычневай чумы, а ў сакавiку 1945‑га прапаў без вестак.

— Бабуля адна гадавала шасцярых сыноў, якiя бегалi сустракаць бацьку за вёску на вялiкую дарогу, але так i не сустрэлi. Пайшла на той свет яна, усе яе сыны, i толькi ў 2022 годзе мая дачушка Даша знайшла пахаванне дзядулi ў Польшчы, — прыгадала Валянціна Драбышэўская. — Пад уражаннем напiсала верш, прысвечаны памяцi роднага чалавека i ўсiх суайчыннiкаў, якiя загiнулi ў гады лiхалецця.

«Цэлы свет ратаваў, каб навала, // Зграя жорсткiх фашысцкiх ваўкоў, // Не стаптала i не разарвала // Лёс дзяцей, лёс бацькоў, лёс вякоў» — гэта ўрывак з пранiзлiвага твора. У Валянцiны Драбышэўскай шмат цiкавых кнiг, у тым ліку для дзяцей. Адна з iх — «Тринадцать перевоплощений», дзе прапанаваны тэатры-экспромты, якiя дапамогуць педагогам арыгiнальна праводзiць пазакласныя мерапрыемствы, фiзкультхвiлiнкi цi рухавыя перапынкi i будуць даспадобы хлопчыкам i дзяўчынкам. Адзiн з такiх экспромтаў аўтар правяла якраз падчас «Сакавiн».

Зэльвенцы i самi паказалi, на што здатныя! Спявалi песнi, чыталi вершы. Мясцовыя жыхары ўручылi гасцям каравай — сiмвал радасцi i дабрабыту, слаўнай творчай традыцыi i яе працягу.

Уладзiмiр МАЗГО

Сакавiны

Штогод у родныя мясцiны

Прыходзiць свята «Сакавiны».

Зямлi заспанай абуджэнне,

Вясны жаданай нараджэнне.

Пад небам, светлым i высокiм,

Абсяг прапах вясновым сокам,

Дзе радасць вершамi разлiта

На роднай мове сакавiтай.


basikirskaya@sb.by

Фота Людмiлы ПАПКО
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter