На телеканале «Беларусь 3» увидим события фестиваля «Зов Полесья»

Палескія прыгоды

У нядзелю, 25 жніўня, тэлеканал «Беларусь 3» пакажа тэлеверсію гала-канцэрта VIII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», паведамляе прэс-служба Белтелерадыёкампаніі.


Нагадаем, амаль тыдзень таму, 17 жніўня, гэты форум адбыўся ў Ляскавічах Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Падчас свята прайшлі выступленні аўтэнтычных калектываў, выставы, конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі, конкурс прыгажосці «Палеская прыгажуня — 2024» і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў. Творчая група сацыякультурнага тэлеканала наведала асноўныя пляцоўкі, сустрэлася з гасцямі і ўдзельнікамі. Падрабязнасці правядзення гэтага маштабнага этнакультурнага фестывалю, а таксама эксклюзіўныя інтэрв’ю з яго арганізатарамі 25 жніўня ў 16:25 — у культурным рэпартажы на «Беларусь 3», а следам, у 16:50, пачнецца тэлеверсія гала-канцэрта.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter