Канал «Беларусь 3» 26 кастрычніка пакажа тэлеверсію фінальнага канцэрта рэспубліканскай акцыі «Харавое веча — 2024», нагадвае прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.
Гледачы «Беларусь 3» змогуць атрымаць сапраўдную асалоду ад гучання чыстых галасоў прафесійных, аматарскіх, студэнцкіх, навучальных харавых калектываў з усіх рэгіёнаў краіны. Месцам правядзення грандыёзнага свята харавога мастацтва стаў Вялікі тэатр Беларусі. Усяго ў межах фестывалю на вядучую музычную сцэну краіны выйшлі амаль 50 калектываў, гэта больш за 1500 удзельнікаў. Сярод іх — пераможцы рэгіянальных адбораў харавой акцыі «Помним. Чтим. Гордимся!», прысвечанай 80‑годдзю вызвалення Беларусі.
У праграме гала-канцэрта, у якой разам з артыстамі хораў прынялі ўдзел і выканаўцы Вялікага тэатра, прагучалі «Если б камни могли говорить…» і «Мой родны кут» Ігара Лучанка, «Беловежская пуща» Аляксадры Пахмутавай, «Зорка Венера» Сямёна Рак-Міхайлоўскага ў апрацоўцы Анатоля Багатырова і іншыя творы.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки. Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter