З нагоды Мiжнароднага дня роднай мовы беларусы адказалi на пытаннi Iнстытута сацыялогii НАН

«Не пакiдайце ж мовы нашай…»

«Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлi…» — з такiм заклiкам яшчэ ў 1891 годзе звяртаўся да беларусаў Францiшак Багушэвiч. А як складваецца сiтуацыя з мовай сёння? Адказ — у вялiкiм сацыялагiчным даследаваннi, падрыхтаваным вучонымi Iнстытута сацыялогii НАН Беларусi да Мiжнароднага дня роднай мовы. Якая лiтаратура найбольш актуальная i запатрабаваная сярод беларусаў? Колькi людзей размаўляе па‑беларуску ў што­дзённым жыццi? Цi змогуць электронныя рыдары замянiць папяровыя кнiгi? Дырэктар Iнстытута лiтаратуразнаўства iмя Янкi Купалы прафесар Iван Саверчанка расстаўляе акцэнты: 


— Спачатку хачу зазначыць, што беларуская мова карыстаецца вялiкай павагай сярод навукоўцаў. I мяне вельмi цешыць, што па‑беларуску выступаюць не толькi прадстаўнiкi гуманiтарных навук. На роднай мове ўсё часцей працуюць вучоныя ў такiх галiнах, як медыцына, матэматыка... То бок наша мова становiцца роўнай сярод роўных. Калiсьцi мы толькi марылi пра такi яе стан, але зараз дзяржава вiтае гэтую працу на сiстэмным узроўнi. 

Намеснiк дырэктара па навуковай працы Iнстытута сацыялогii НАН Беларусi Дзмiтрый Безнюк, у сваю чаргу, словы калегi пацвярджае канкрэтнымi лiчбамi. У студзенi — лютым спецыялiсты iнстытута правялi маштабнае даследаванне на тэму мовы i кнiгi ў сучасным грамадстве. У апытанцы паўдзельнiчалi 900 чалавек з Мiнска, абласных i раённых цэнтраў, а таксама з вёсак Беларусi. 

— На пытанне «цi можаце вы свабодна чытаць i размаўляць на беларускай мове?» cтаноўча адказалi амаль дзве трэцi рэспандэнтаў. Чытаюць па‑беларуску 51,2 працэнта — гэта досыць добры паказчык. 

Малодшы навуковы супрацоўнiк сектара аналiтычнага забеспячэння Тамара Шаверда ўдакладняе: кожны дзень за чытаннем бавiць час 40,9 працэнта рэспандэнтаў, некалькi разоў на тыдзень — 35,2 працэнта.

— Хто з аўтараў у топе? У пытаннi пра найбольш цiкавых пiсьменнiкаў увогуле першыя пяць пазiцый займаюць класiкi рускай лiтаратуры: гэта Пушкiн, Талстой, Дастаеўскi, Лермантаў, Булгакаў. Найбольш цiкавыя аўтары сярод беларускiх пiсьменнiкаў — Колас (з вялiкiм апярэдж­ваннем), Шамякiн, Купала. 

Намеснiк дырэктара па навуковай i iнавацыйнай працы Iнстытута сацыялогii Юрый Чарняк сцвярджае:

— 86,6 працэнта аддаюць перавагу друкаваным выданням. Гэта тлумачыцца кансерватызмам нашых чытатоў. Друкаваныя кнiгi ўсё яшчэ (i гэта шчасце!) запатрабаваныя. Але ж электронныя таксама маюць свайго спажыўца — 10 працэнтаў ад агульнай колькасцi. 59,6 працэнта рэспандэнтаў не вераць у тое, што друкаваныя кнiгi знiкнуць. А 31,4 працэнта ў гэтым, наадварот, упэўнены. 
Дзень роднай мовы адзначаецца ў краiне 21 лютага. Гэта дзень, калi варта пацвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па-беларуску здольны ­кожны. 
leonovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter