Кайли Дженнер в свои 22 - самая высокооплачиваемая знаменитость

Мільён да мільёна

Forbes склаў  спіс самых высокааплатных знакамітых асоб.

Часопіс Forbes апублікаваў чарговы рэйтынг самых высокааплатных знакамітых асоб. На гэты раз яго ўзначаліла амерыканская мадэль, бізнесвумен, свецкая і медыйная асоба Кайлі Джэнер. Да здзіўлення многіх, Кайлі ўсяго 22. Летась ва ўзросце 21 года яна стала самым маладым мільярдэрам у гісторыі, тым самым пабіўшы рэкорд Марка Цукерберга. Вядома, што сваю мадэльную кар’еру Кайлі пачала яшчэ падлеткам — у 2010 годзе. А ў канцы ­2015-га стварыла ўласную ­лінію касметыкі Kylie Cosmetics. За мінулы год даходы Джэнер склалі 590 мільёнаў долараў. Большасць з іх зорка зарабіла, прадаўшы частку кампаніі Kylie Cosmetics.

pinimg.com

Другое месца ў спісе заняў 42-гадовы амерыканскі выканаўца хіп-хопа, рэпер, прадзюсар, кампазітар і дызайнер Канье Уэст. Ён зарабіў 170 мільёнаў долараў, большая частка з якіх прыйшлася на даходы ад брэнда красовак Yeezy.

У дзясятку самых высокааплатных знакамітых асоб тра­пілі таксама швейцарскі тэнісіст Роджэр Федэрэр (106 міль­ёнаў долараў), футбалісты Крышціяну Раналду (105 міль­ёнаў), Ліянэль Месі (104 мільёны) і Неймар  (96 мільёнаў), амерыканскі баскетбаліст Леброн Джэймс (88 мільёнаў), а таксама акцёры Тайлер Пэры (97 мільёнаў) і Дуэйн Джонсан (87 мільёнаў) і тэлевядучы Говард Стэрн (90 мільёнаў).

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter