Што такое керн
Мы знаходзімся ў адзіным у краіне Цэнтры апрацоўкі, даследавання і захоўвання керна. Прызначэнне зразумелае з назвы. Але перш за ўсё высветлім: што такое сам керн? Любы слесар адкажа, што гэта размётачны інструмент у форме стальнога стрыжня. А філолаг, напэўна, успомніць рускую дваранку Ганну Пятроўну Керн, якой Пушкін прысвяціў верш пра цудоўнае імгненне.
Усё так, але тут керн — гэта ўзоры горнай пароды, вынятыя з глыбіні некалькіх кіламетраў з спецыяльнай свідравіны. У аднолькавых і вонкава непрыметных кавалках таіцца цэлы загадкавы свет. Начальнік Цэнтра Ганна Ярашэнка ўмее распавядаць пра яго доўга і займальна:
— Для геолага керн — гэта нiбыта кніга, па якой можна ацаніць патэнцыял нетраў на наяўнасць нафты і газу. Аналіз атрыманых вынікаў вызначае перспектывы на пошук і разведку вуглевадародаў на той ці іншай плошчы. І ў якім кірунку рухацца далей.
Начальнік цэнтра апрацоўкі, даследавання і захоўвання керна Ганна ЯРАШЭНКА.
Убачыць наскрозь
Бяру ў руку адзін з узораў. На мой погляд, проста незвычайны камень. У рэальнасці гэта даламіт каралавы кавернозна-порысты залежаў сямілукскага ўзросту. Яшчэ складаней чым запомніць назву — уявіць, што ўзрост пароды вылічваецца мільёнамі гадоў. А месца, адкуль узялі даламіт, задоўга да нашай эры пакрывала тоўшча акіяна.
— Адтуліны паменей — гэта поры, паболей — каверны, — Ганна Ярашэнка праводзіць лікбез. — Добра калі яны ўзнікаюць, утвараючы звязаную пустотную прастору. Калі гэтага няма — прадуктыўная ёмістасць зніжаецца. Тады і выявіць, і атрымаць вуглевадароды складаней.
Прадуктыўныя пароды, якія змяшчаюць вуглевадароды, з’яўляюцца калектарамі. Ці, як іх яшчэ называюць, пасткамі. Адна з задач геолагаў — выявіць гэтыя пасткі. Зрэшты, дзялення парод на каштоўныя і бескарысныя няма. Неабходна даследаваць увесь разрэз. Паколькі патэнцыял пароды-калектара можа вызначыць толькі поўны комплекс даследаванняў. Вельмі многае залежыць і ад якасці інтэрпрэтацыі атрыманых вынікаў. Таму з высновамі спецыялісты не спяшаюцца.
Узоры керна.
Ад Гомеля да Эквадора
Даследаванні керна нечым нагадваюць крыміналістычныя экспертызы. Тут таксама не бывае дробезяў і патрэбна абсалютная дакладнасць. Адбор, першасны аналіз, укладка — усё павінна рабіцца з захаваннем строгіх правілаў. З буравых пляцовак матэрыял дастаўляюць у Цэнтр, дзе і праводзяць даследаванні, якія доўжацца некалькі месяцаў. У лабараторыі стаіць сучаснае абсталяванне, парк якога рэгулярна абнаўляецца. У наступным годзе, напрыклад, плануецца набыць рэнтген-тамограф. Гэта палегчыць і паскорыць працэс, а таксама дасць магчымасць больш дакладна вызначаць патэнцыял парод.
Пасля даследаванняў іх пакуюць і адпраўляюць у кернасховішча. Уявіце ангар, усярэдзіне якога можна папросту пабудаваць пяціпавярхоўку. Пад самы дах сыходзяць стэлажы са скрынкамі. У іх захоўваецца 35 000 пагонных метраў парод. У памяшканні падтрымліваецца пастаянная тэмпература і вільготнасць. Улетку клімат-кантроль забяспечваюць магутныя кандыцыянеры. Праца на такім складзе не з лёгкіх. З бояззю вышыні тут дакладна няма чаго рабіць.
Дарэчы, керн прывозяць нават з Iндыi, Ямала-Ненецкага аўтаномнага округа, Заходняй Сібіры. Заказчыкаў задавальняе якасць работы нашых спецыялістаў. Па міжнародных кантрактах спецыялісты БелНДПІ таксама аказвае шырокі комплекс інжырынгавых паслуг для нафтавых і газавых кампаній Расіі, Украіны, Эквадора, Венесуэлы.
Узоры індыйскай нафты, якія даследуе «Беларуснафта».
Вядучы інжынер-тэхнолаг лабараторыі кернавых даследаванняў Яўген Хадзькоў.
Будзем шукаць
Беларуская нафта сканцэнтраваная ў Прыпяцкім нафтагазаносным басейне, плошча якога складае 27 тыс. км2. Асноўная колькасць радовішчаў знаходзіцца ў паўночнай і цэнтральнай частцы Прыпяцкага прагіну — у Рэчыцкім і Светлагорскім раёнах. Аднак карціна можа мяняцца. Зараз, напрыклад, спецыялістаў цікавіць Паўднёвая зона. А менавіта Ельскі раён, дзе нядаўна выявілі новае радовішча. Папярэдне яго патэнцыял ацэньваецца ў 20–30 млн. тон вымаемых рэсурсаў. Але лёгкай здабычы не будзе. Зрэшты, на такое ніхто і не разлічваў. У краіне мінімальная глыбіня залягання нафтавых пластоў — паўтара кіламетра. Максімальная — 4500 метраў. Палова запасаў вуглевадародаў лічацца цяжкавымаемымі. Намеснік дырэктара БелНДПІ па геолагаразведачных работах Аляксандр Грудзінін апісвае план дзеянняў:
— Пакуль мы маем асобныя прытокі, але Паўднёвую зону неабходна вывучаць дадаткова. Задача — лакалізаваць і пацвердзіць аб’екты, прыдатныя для далейшай эксплуатацыі. У цяперашні час прабурана каля 150 пошукавых свідравін. Рыхтуемся правесці маштабныя сейсмаразведачныя працы па методыцы 3D. Раней iх тут не вялі, і гэта будзе вялікі крок наперад. Метад дарагі, але эфектыўны, дазваляе атрымаць максімальна поўную і дакладную інфармацыю.
Геолагаразведка — працэс працяглы сам па сабе. З пачатку праектавання палявых работ да бурэння пошукава-разведачных свідравін часам праходзіць ад 2 да 4 гадоў. Тэрміны залежаць ад плошчы i геолага-фізічных умоў рэгіёна. Асабліва калі пошукі вядуцца ў цяжкадаступнай, балоцістай або лясістай мясцовасці. А паколькі геолагаразведка ўключае ў сябе правядзенне выбуховых работ, дадатковыя нюансы ўзнікаюць паблізу населеных пунктаў.
Але ўсё гэта пераадольна. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць здабываць з нетраў нават тыя нафтавыя запасы, якія раней лічыліся недаступнымі. А значыць, трэба шукаць.
Сховішча ўзораў, геолаг Рустам КАЗІМАЎ.
КАМПЕТЭНТНА
Пётр ПОЎЖЫК, намеснік генеральнага дырэктара ВА «Беларуснафта»:
— Для геалагічнага напрамку нашай кампаніі апошні час выдаўся насычаным. У рэгіёне адкрыта восем залежаў і Гарцаўскае радовішча. Запушчана свідравіна, якая дае зараз 25 тон нафты за суткі. Але яшчэ важнейшы сам факт выяўлення выкапняў, які азначае патэнцыял для далейшых пошукаў. Новыя залежы адкрыты ў Рэчыцкім раёне, які, здавалася б, ужо даследаваны цалкам. Прабурана транзітная свідравіна, якая дала прырост у 700 000 тон нафты. Намечаны мерапрыемствы па далейшай даразведцы.
Пастаўлена задача стварыць да пачатку восені сейсмічную партыю і выйсці ў абсалютна новы рэгіён — паўднёвую зону Прыпяцкага прагіну. Вызначаны найбольш перспектыўны ўчастак плошчай 600 квадратных кіламетраў. У гэтым заключаецца галоўная мэта і асноўны вектар стратэгічнага развіцця пошукава-разведачнай дзейнасці.
Дасягненню высокіх вынiкаў спрыяе прымяненне новых ведаў і тэхналогій, а таксама скрупулёзная камандная праца нашых спецыялістаў. І, вядома ж, элемент поспеху, якога я хачу пажадаць усім геолагам з нагоды іх прафесійнага свята.
proleskovskiy77@sb.by
НОВОСТЬ В ТЕМУ!
Из глубины Оршанских недр
В нашей стране нефтяные месторождения связаны с Припятским прогибом. Но он не бесконечный, поэтому геологи проводят активные работы по поиску нетрадиционных источников углеводородов.
— Тема углеводородов очень актуальна, — говорит заместитель начальника главного управления природных ресурсов — начальник управления по геологии Министерства природы и охраны окружающей среды Олег Мох. — Есть две структуры, которые сейчас на слуху. Это Оршанская и Брестская впадины. Мы хотим знать перспективы структур на углеводороды. Сейчас находимся на первом этапе их изучения. Проводим сейсмические исследования. Задача ученых — обобщить эти данные и дать нам конкретные ответы, есть перспективы или нет. Нужно искать новые объекты и нетрадиционные источники углеводородов. Занимается этим в основном «Белоруснефть» и мы.
Сейчас рассматривают все возможные источники углеводородов. В том числе и сланцевый газ.
Запасы углеводорода, как правило, находятся в ловушках. Они созданы в осадочных породах. Также есть версия, что углеводороды скапливаются на поверхности кристаллического фундамента. То есть в результате неких экзогенных процессов этот продукт поступает из мантии. В таком случае кристаллические породы могут быть не только в этих ловушках.
В нашей стране существуют и редкоземельные породы. Это базальты. Они находятся на глубине более 50 метров.
— Интерес к ним вызван тем, что наша промышленность требует этого сырья. Мы его завозим. Поэтому заинтересованы в том, чтобы изучить свои месторождения. Хоть они и находятся на большой глубине, — пояснил Олег Мох.
Заместитель генерального директора по геологии РУП «Научно-производственный центр по геологии» Галина Качанко сообщила, что также в стране работают и над изданием целого комплекса цифровых карт:
— Нам нужно получить данные о строении земли на больших глубинах для того, чтобы составить новые цифровые аналоговые карты. Сейчас проводятся «полевые» работы. Идет системная работа по изучению строения земли с созданием геологических разрезов и карт, — ввел в курс дел Олег Мох. — Некоторые наши территории только сверху изучены. Что на глубине — мы не знаем. Для этого нужно пробурить скважину, сделать диагностику этих слоев, определить их возраст, найти аналогию, соединить эти пласты между собой и вырисовать структуру.
tychko@sb.by