К 142-му дню рождения Якуба Коласа на его малой родине прошел традиционный праздник Колосовин

Стаўбцоўшчына сустракала шматлікіх гасцей і прыхільнікаў творчасці Якуба Коласа. Да помнікаў класіка ў Стаўбцах і Мікалаеўшчыне былі ўскладзены кветкі, а на мемарыяльных сядзібах была магчымасць яшчэ раз зазірнуць у свет, у якім вырас паэт і адкуль бярэ пачатак яго творчая спадчына, адчуць тую атмасферу, якая на працягу ўсяго жыцця давала сілы і натхненне славутаму літаратару.

Фото: pramen-news.by

У Старасвержанскім цэнтры культуры былі арганізаваны фестываль народных і ўзорных калектываў Стаўбцоўшчыны «З музыкай да Коласа». Працавалі выставы вырабаў народных майстроў і раённай бібліятэкі, якая носіць імя Якуба Коласа.

— Нам пашанцавала нарадзіцца на радзіме Якуба Коласа, і мы гэтым вельмі ганарымся. Яго імя ўслаўляем у вершах, песнях, тэатральных пастаноўках, — адзначыла начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Марозік.

Са сваімі пастаноўкамі і кампазіцыямі на сцэну выйшлі 16 калектываў: узорны тэатр «НА-ДЗЕЯ», народны фальклорны ансамбль «Гарэзы», узорны харэаграфічны ансамбль «Лявоначкі», узорны ансамбль народнай музыкі і песні «Каласкі» і іншыя.

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс адзначыла:

— Гэта свята ўнікальнае. Яно дапамагае нам вяртацца да сваіх каранёў, адчуваць важнасць роднай мовы. Вялікі дзякуй аддзелу культуры Стаўбцоўскага райвыканкама і Стаўбцоўскаму раённаму Цэнтру культуры за тое, што ладзяць такія патрэбныя мерапрыемствы.

rovdo@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter