У Евангеллі ёсць эпізод, у якім распавядаецца, як у Хрыста папрасілі дапамагчы вырашыць спрчэку адносна спадчыны. Складана ўспомніць часы, калі людзі не спрачаліся б з-за таго, каму і што дастанецца пасля смерці кагосьці з радні. З-за гэтых пытанняў часамі сварацца вельмі блізкія людзі. У адказ на пытанне пра спадчыну і маёмасць Хрыстос расказвае прыпавесць пра чалавека, які назбіраў шмат багацця, але раптоўна памёр і нічога не змог узяць з сабой на той свет.
Расказваючы гэтую прыпавесць, Ісус перасцерагае нас ад усіх відаў прагнасці, таму што прагнасць адводзіць увагу нашага жыцця ад Бога і служэння і любові да іншых людзей. Замест гэтага сквапнасць накіроўвае ўсю нашу энэргію і ўвагу на рэалізацыю сябе, робячы багацце асновай нашай бяспекі.
Таксама Хрыстос перасцерагае нас ад спакусы залежаць ад матэрыяльных рэчаў, ад таго, каб вучыць сваіх вучняў глупству прагнасці і эгаізму. Ён заяўляе, што крытэрыем сапраўднага шчасця з’яўляецца не зямное багацце, а тое, як мы дзелімся з іншымі тым, што маем.
Ва ўзгаданай прыпавесці Бог называе багатага чалавека неразумным таму, што ён выгнаў Бога са свайго сэрца і месца Бога занялі грошы, ён таксама выгнаў са свайго сэрца сваіх братоў і сясцёр, якія жывуць у нястачы, таму што ў сквапным сэрцы ёсць месца толькі для багацця, ён забыўся, што аднойчы памрэ і страціць усю сваю маёмасць.
Мы ўсе запрошаны дзяліцца нашымі дабротамі з іншымі, таму што ўсе гэтыя рэчы былі насамрэч пазычаны нам Богам, і таму мы нясём адказнасць за іх выкарыстанне. Разумеючы гэта, сяляне ў некаторых мясцовасцях, працуючы на палявых работах, спявалі песні аб тым, што яны жывуць дзякуючы Божай падтрымцы, хоць працуюць уласнымі рукамі.
Мы запрошаны шчодра дзяліцца сваім часам, нашымі дарамі і нашымі талентамі. Нам неабходна кантраляваць нашу прагнасць, таму што яна адцягвае наша жыццё і энергію ад служэння і любові да Бога, які прысутнічае ў іншых людзях.
Наша прагнасць прымае розныя формы. Для адных гэта можа быць жаданне адабрэння і пахвалы іншых. Для іншых гэта некантраляванае жаданне ўлады, кантролю або славы. А для некаторых прагнасць прымае форму жадання празмернага і грахоўнага захаплення ежай, пітвом, азартнымі гульнямі ды іншым.
Давайце спадзявацца на сілу Бога, каб вызваліць нас ад усіх формаў прагнасці. На заканчэнне хочацца паўтарыць малітву святога Францішка з Асізі: «Даючы, мы атрымліваем, прабачаючы, мы атрымліваем прабачэнне, і калі мы паміраем, мы нараджаемся для жыцця вечнага».
Ксёндз Кірыл Бардонаў
Ксендз Кирилл Бардонов о том, почему быть богатым не так важно
Чаму быць багатым не так важна?
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.