Па колькасці падпісчыкаў на “Сельскую газету” аддзяленне паштовай сувязі Багушэўска лідзіруе не толькі ў Сенненскім раёне, але і ў вобласці. Тут амаль сорак сяброў выдання. Паштовае аддзяленне абслугоўвае жыхароў гарпасёлка і суседніх вёсак Ског і Рыбнае. Амаль сорак гадоў бесперапынна працуе тут шматдзетная маці Тамара МАРЦІНОВІЧ.
Паштовы ўчастак Тамары Сяргееўны ў Багушэўску і ў вёсцы Ског, да якой амаль тры кіламетры. Акрамя газет і часопісаў, пенсій і іншых выплат яна ў любое надвор’е пешшу дастаўляе сваім кліентам прамысловыя і некаторыя харчовыя тавары. Актыўна вядзе падпіску на перыядычныя выданні. На яе ўчастку больш як дзесяць пастаянных сяброў “Сельскай газеты”, і колькасць іх пастаянна павялічваецца.
subbat50@mail.ru
Фота аўтара