Чатырнаццаць гадоў таму перайшла працаваць у Дараганаўскае аддзяленне паштовай сувязі. Калектыў тут невялікі, але дружны. Крыху большы працоўны стаж у паштальёнаў Людмілы Курс і Галіны Мароз. Абавязкі начальніка выконвае Валянціна Лапаціна. Аддзяленне паштовай сувязі абслугоўвае аграгарадкі Дараганава, Каўгары і прылягаючыя вёскі Радуцічы, Слопішча, Лука, Краі, Сівец.
Штодзённы маршрут паштальёна Тамары Купрыянчык перавышае дзясятак кіламетраў. Заўсёды своечасова яна дастаўляе адрасатам газеты, часопісы, пасылкі, грашовыя выплаты. Праводзіць падпіску на перыядычныя выданні. Прымае ў жыхароў заказы на неабходныя прадукты харчавання і некаторыя прамысловыя тавары. На веласіпедзе ўсё аператыўна дастаўляе па адрасах. Людзі шчыра ўдзячны ёй за старанне і ўвагу. У кожны дом Тамара Захар’еўна разам са свежай поштай прыносіць прыемны настрой.
ВНИМАНИЕ! КОНКУРС ДЛЯ ПОЧТАЛЬОНОВ И ЧИТАТЕЛЕЙ
Принять участие могут как почтальоны, так и сами владельцы ярких почтовых ящиков. Сфотографируйте свой красивый, мастерски оформленный ящик, куда попадают письма, газеты, журналы. Или предложите хозяину поучаствовать вместе в конкурсе. Ваши фото ждем на электронку ostapchuk@sb.by или вайбер (+375 29) 873-92-31. Не забудьте указать имя, отчество, фамилию и точный адрес владельца шедевра. Редакция выберет лучший и свяжется с автором фото. Наградит ценными призами обоих — и автора, и хозяина почтового ящика. Заявки на участие в конкурсе принимаем до 30 апреля. Подробности можно узнать по телефону (8-017) 287-18-43.