Як упрыгожаць Мінск да 950-годдзя
Свята будзе светлым
— Нядаўна мы замянілі гірлянды на ўчастку ад вуліцы Мельнікайтэ да праспекта Машэрава, — расказвае пра навацыі начальнік вытворчага аддзела УП «Мінгарсвятло» Уладлен Чухін. — А зараз усталёўваем новыя святлодыёдныя расцяжкі ў колерах беларускага сцяга на праспекце Пераможцаў ад вуліцы Мельнікайтэ да Гвардзейскай.
У раёне парка Перамогі і стэлы «Мінск — горад-герой» асвятляльныя апоры ўпрыгожылі элементамі дэкору ў выглядзе чырвонай зоркі. Новаўвядзенні ў светлавым афармленні запланаваны і на Партызанскім праспекце.
У ліку новых светлавых канструкцый ужо ўсталяваная вялікая арфа ў раёне Бел- дзяржфілармоніі і бліскучая кніга, якая размесціцца на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі. Праца над кнігай толькі пачалася, вядзецца мантаж падмурка, але ў «Мінгарсвятле» абяцаюць, што да 9 верасня аб'ект будзе цалкам гатовы:
— Пасля свята кніга і арфа застануцца на сваіх месцах і будуць радаваць гараджан.
Упрыгажэннем горада да свята займаецца таксама ДП «Мінскрэклама». Да 9 верасня на плошчах і вуліцах установяць дэкаратыўныя канструкцыі, а каля гарадской Ратушы размесціцца вялікі торт з намаляванымі знакавымі месцамі горада. На фасадзе педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка мінчане і госці горада ўбачаць пано з выявай Ратушы і салюту, а на плошчы Незалежнасці — куб з сімволікай Мінска. Рыцарскі гарадок у стылістыцы XI—XII стагоддзяў узвядуць на зялёнай зоне праспекта Пераможцаў, дзе гараджане змогуць прыняць удзел у розных спаборніцтвах. Юлія МАТУЗАВА
matuzova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.