Ірына Лапацкая ўжо год працуе начальнікам перасоўнага аддзялення паштовай сувязі Глыбоцкага РВПС. Яна абслугоўвае каля трыццаці вёсак, дастаўляе туды друкаваныя выданні, прымае плацяжы, прадае тавары першай неабходнасці, а па заказе нават буйнагабарытныя рэчы — тэлевізары, халадзільнікі. Так як яна ў мінулым гандлёвы работнік — гэта ёй асабліва з рукі.
Ірына ЛАПАЦКАЯ і Аляксандр ВЯРЦІНСКІ
У апошнюю дэкаду кастрычніка Ірына актыўна праводзіць падпіску на перыядычныя выданні. У тым ліку на “Сельскую газету”, якая карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў вяскоўцаў.
Вадзіцель на машыне перасоўнага аддзялення Аляксандр Вярцінскі за дзень накручвае па вясковых дарогах да сотні кіламетраў.
saulich@sb.by
Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки. Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter