Алесь Казека ў Ляўках з юнымі прадаўжальнікамі таленту.
-Алесь Мікалаевіч, вы з 2016 года ўзначальваеце Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. У якім напрамку рухаецеся і як працуеце з моладдзю?
— Работа аддзялення вядзецца ў цесным узаемадзеянні з аблвыканкамам, дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі горада і вобласці. Значную працу праводзім з маладымі літаратарамі. Так, на базе абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна і МДУ імя А.А.Куляшова часта праходзяць сустрэчы ў літаратурнай гасцёўні «Магія слова». Пры падтрымцы мясцовай улады і абласнога аддзялення БФМ праводзім літаратурныя конкурсы. Для павышэння якасці працы ў аддзяленні працуе экспертны савет. Рэгулярна аналізуем творы сваіх аўтараў. Прывіццё інтарэсу да дзіцячай літаратуры вядзецца праз узорную тэатральную студыю «В точку!», якой шмат гадоў кіравала член савета аддзялення Вольга Бялова.
Шмат увагі надаём патрыятычнаму выхаванню. Добра зарэкамендаваў сябе наш праект «Приземлились каникулы». Ён накіраваны на тое, каб прывіваць малодшым школьнікам любоў да чытання, заклікаць праводзіць вольны час з добрымі кнігамі і часцей хадзіць у бібліятэку.
— Дарэчы, у мінулым навучальным годзе ўпершыню ў школьную праграму быў уключаны ваш верш «Я — маленькая кропля з крыніцаў святых...», які змешчаны ў падручніку па беларускай літаратуры для шасцікласнікаў у раздзеле «Родная зямля. Мой род. Народ». Як, на ваш погляд, выхоўваць цікавасць і павагу да роднай мовы ў школьнікаў?
— Яна прыходзіць з малаком маці. Таксама, як і любоў да Радзімы, да роднай зямлі. Не вырашыш такую праблему вокамгненна, калі яна існуе, а вырашаць трэба. Бо мова — адна з асноватворных прыкмет існавання нацыі. Упэўнены, што гэтым пытаннем сур’ёзна і адказна займаецца наша дзяржава.
Хто навучыць дзяцей любіць і шанаваць родную мову? Вядома ж, маці, бацька, школа і гэтак далей. Адсюль і задачы. Па-першае, выбудоўваць сістэму адукацыі, пачынаючы з дзіцячага садка і да апошняга дня вучобы ў ВНУ, у адпаведнасці з дзяржаўнымі задачамі. Тым больш, і я ўжо гэта казаў не раз, у нас ёсць што ўзяць за аснову — гэта прызнаная ў свой час найлепшай у свеце савецкая сістэма адукацыі, зразумела, адаптаваная да сучаснага моманту (так здарылася, што ў нашай сям’і каля дзесяці настаўнікаў розных пакаленняў). І па-другое, прывіваць гэтую любоў да роднай мовы пакаленню маладых бацькоў, станаўленне якіх праходзіла якраз у ліхія дзевяностыя і нулявыя з усімі адсюль наступствамі. Ёсць яшчэ і трэцяе: вырашаючы гэтыя задачы, недапушчальна даходзіць да дыскрымінацыі мовы рускай, таксама дзяржаўнай мовы, вызначанай Канстытуцыяй.
— Якія важныя праекты Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ працягваюцца ў Год міру і стварэння?
— Разам з Магілёўскім абласным аддзяленнем ГА «Беларускі фонд міру» мы распачалі маладзёжны конкурс беларускамоўнага верша «З табой маё слова, Радзіма!». Летась віншавалі пераможцаў на малой радзіме Якуба Коласа, а сёлета — на лецішчы Янкі Купалы. У наступным годзе таксама выберам знакавае месца для падвядзення вынікаў.
Разам з Магілёўскім дзяржаўным каледжам мастацтваў, грамадскім аб’яднаннем «Беларускі фонд міру» пры падтрымцы Магілёўскага аблвыканкама другі год рэалізоўваем маладзёжны патрыятычны праект «Песня роднай зямлі», створаны па маіх паэмах «Медуніца» і «Марыйка». Яго ўдзельнікі пабывалі з пастаноўкамі не толькі ў розных куточках Прыдняпроўскага краю, але і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Па аднагалоснай думцы арганізатараў, удзельнікаў і гледачоў — праекту жыць.
— Раскажыце пра творы, па якіх ідзе пастаноўка.
— Жыхары Борак былі 15 чэрвеня 1942 года жывымі спалены нацыстамі падчас адной з самых буйных за гады Вялікай Айчыннай вайны карных аперацый. У той дзень ахвярамі нелюдзяў сталі больш за 2 тысячы мірных жыхароў гэтай і іншых вёсак. У жывых засталіся адзінкі, у тым ліку і мая маці Марыя Восіпаўна. Некалькі гадоў таму я напісаў паэму «Марыйка», якую прысвяціў гэтым падзеям.
Пра трагедыю ў вёсцы Боркі ў нашай сям’і не прынята было гаварыць, але яна нябачна існавала ў падсвядомасці і наклала свой адбітак. У матулінай сям’і было каля дзесяці дзяцей, але на пачатку вайны засталося толькі чацвёра. Вайну перажыла адна маці: яе брат прапаў без вестак, а яшчэ аднаго брата і сястру спалілі ў Борках.
«Медуніца» — легенда пра вечнасць. Яна раскрывае ў паэтычных вобразах пастаяннае ўзаемадачыненне прыродных з’яў. Адухаўленне з’яўляецца асновай народнай творчасці, гэты ж прыём перайшоў і ў сучасную літаратуру.
— Алесь Мікалаевіч, вы вялікую ўвагу ў сваёй творчасці надаяце родным мясцінам, адлюстраванню жыцця сучаснай вёскі, прыгажосці роднай прыроды. Якія вашы самыя ўлюбёныя месцы Прыдняпроўскага краю, што даюць вам творчую сілу?
— Безумоўна, рака Друць, на беразе якой знаходзіцца родная вёска Чачэвічы. Я на працягу ўсяго жыцця з ёй разам, як і сёння. Мы з жонкай будуем тут дом. У гэтым месцы не толькі адпачываем, але і чэрпаем душэўныя сілы.
У матулінай сям’і было каля дзесяці дзяцей, але на пачатку вайны засталося толькі чацвёра. Вайну перажыла адна маці: яе брат прапаў без вестак, а яшчэ аднаго брата і сястру спалілі ў Борках.— Назавіце тры самыя дарагія для вас вершы.
Натхненне чэрпаю ад роднай зямлі, ад зносін з землякамі, ад сустрэч з аднадумцамі… Сілы надаюць нават і жыццёвыя калізіі, калі да іх ставіцца з гумарам, праз прызму любові.
— Я не бяруся вызначаць. Можа, адзін больш удалы, а другі менш, але для мяне яны як дзеці — усе дарагія. Няхай лепш вызначаюць чытачы.
— Калі напісалі свой першы верш?
— У школе пісаў прысвячэнні, часам сачыненні ў вершаванай форме.
Першы, на мой погляд, жыццяздольны верш напісаўся падчас службы на Далёкім Усходзе. Я назваў яго «Беларусь мая родная». У ім тагачасная настальгія па далёкай радзіме — Беларусі.
— Вось ужо доўгі час вы крочыце па жыцці разам са сваёй вернай сяброўкай і музай — жонкай Святланай Анатольеўнай, якая дапамагае вам вырашаць розныя жыццёвыя справы, а таксама пытанні па арганізацыі пісьменніцкай працы абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Разам вы выхавалі цудоўных дзетак і дачакаліся ўнукаў. Ці перадалася ім творчая жылка?
— Безумоўна. Яна прысутнічае ў дачок як у асабістым жыцці, так і ў іх грамадскай дзейнасці. Старэйшая дачка Марыя таксама піша вершы. Так, будучы студэнткай МДУ імя Куляшова, яна заняла першае месца сярод маладых паэтаў у рэспубліцы на конкурсе ў рамках міжнароднага фестывалю «Созвучие слов живых». Малодшая Ірына — выпускніца БДПУ імя Максіма Танка. Яна скончыла філалагічны факультэт па спецыяльнасці «Выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Журналістыка».
Радуе, што і ўнукі цягнуцца да ведаў, з цікавасцю чытаюць кніжкі. Старэйшыя хлопчыкі Іван і Ілля вучацца ў гімназіі № 1 Магілёва, а малодшы Арцём ходзіць у дзіцячы сад. Хочацца, каб яны выраслі ў першую чаргу грамадзянамі сваёй краіны.
— Дзякуй, Алесь Мікалаевіч, за цікавую размову. Плёну вам на творчай ніве!
–На Дні беларускага пісьменства мы пакажам праграму «Краіна міру і стварэння». Будзем выступаць на пляцоўцы разам з Мінскім абласным аддзяленнем СПБ. Адметна тое, што сёлета з намі разам упершыню будуць прысутнічаць на свяце абласныя бібліятэкі. У другі дзень прэзентуем новую песню «Беларусь мая родная!», якую напісаў вядомы магілёўскі артыст Павел Любчанка на мой верш.
Штогод пісьменніцкую эстафету пераймаюць розныя беларускія гарады, якія з’яўляюцца цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Кожны год адметны па-свойму і пакідае шмат уражанняў. Але найбольш мне запомнілася свята, якое прайшло ў Бялынічах. Яно было яркім і вельмі маштабным. Дарэчы, на ім адбылася прэзентацыя тэатральнай пастаноўкі па маёй паэме «Марыйка», якая пазней перарасла ў праект «Песня роднай зямлі».