Зязюля высокага палёту
13.12.2013
Яна стала птушкай года-2014.
Ужо ў студзені месца галоўнай птушкі краіны ёй саступіць удод.
— Такім чынам мы хочам прыцягнуць увагу людзей да зязюль. Зараз у многіх краінах Еўропы, Беларусь у дадзеным спісе выключэнне, іх папуляцыя зніжаецца, таму мы павінны захаваць гэтых птушак для нашчадкаў, — гаворыць Паліна Уліна, спецыяліст па арганізацыі кампаній і акцый ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны». — Акрамя таго, акцыя дапаможа падняць імідж птушкі, якая у большасці людзей асацыіруецца з вобразам нядбайнай маці.
У час Года зязюлі арнітолагі акальцуюць пяць прадстаўніц гэтага віду і з дапамогай спадарожніка будуць сачыць за іх рухам.
Пройдзе ў краіне і шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных зязюлі: конкурсы малюнкаў, вершаў, плакатаў.
Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА, «Р»