Знiчкi Айчыны: Міншчына
07.04.2011 21:00:00
У Беларусі, дзе прасторна прадстаўнікам розных канфесій і дзецям розных народаў, можна і турызм адмысловы ладзіць — з улікам знаёмства з асаблівасцямі розных рэгіёнаў сапраўды шматнацыянальнай краіны. Цікава па гарадах і мястэчках вывучаць і вытокі яўрэйскай літаратуры, культуры яўрэйскага народа. Шмат хто з ураджэнцаў старажытных паселішчаў зрабіў свой важкі ўнёсак у яўрэйскае прыгожае пісьменства. Давайце зазірнём хаця б на Міншчыну, у некаторыя яе паселішчы: Узда, Шацк, Дукора, Смілавічы, Ігумен (сённяшні Чэрвень), Беразіно… Якія яўрэйскія пісьменнікі адтуль родам?
Спярша пабываем на Уздзеншчыне. У сённяшнім райцэнтры ў 1887 годзе нарадзілася пісьменніца Двора Барон. Першыя асветніцкія ўрокі атрымала ў роднай сям’і. Вядома, што на Міншчыне яна закончыла гімназію. А ў 1911-м выехала з Беларусі. Выйшла замуж за рэдактара адной з яўрэйскіх газет. Жыла ў старонцы, якая толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў стала дзяржавай Ізраіль. У 1910-я гады пачалося фарміраванне нашай зямлячкі як пісьменніцы. Першыя апавяданні — пра жыццё ў звычайным мястэчку ў Беларусі, Расійскай імперыі. Выйшаў першы зборнік “Апавяданні” (1927). Затым пабачылі свет кнігі “Пакуль што” (1943) і “Справы” (1951). Двора пераклала на іўрыт раман Г. Флабера “Мадам Бавары”.
З Удзеншчыны, магчыма, завітаўшы ў Магільнае (альбо — Наднёман), радзіму вельмі папулярнага напрыканцы ХІХ стагоддзя яўрэйскага празаіка Якнегоза, скіруем свой шлях на Шацк, мінём Рудзенск.
І зробім прыпынак у Дукоры. 1880-я гады падаравалі свету цэлую сям’ю літаратараў Чарны. Вядомыя пісьменнікі. Ды, праўда, трэба ўдакладніць: вядомасць іх распаўсюджваецца на Амерыку, тыя краіны, дзе цяпер у пашаноце яўрэйская культура, літаратура на ідыш. Старэйшы з усіх — Шмуэль Нігер (Чарны). Нарадзіўся ў 1883-м, у Мінск з мястэчка перабраўся ў 1896 годзе. Першыя артыкулы друкаваў у газеце на іўрыце. Пасля рэвалюцыі 1905 года перайшоў на ідыш. У 1908-м заснаваў у Вільні часопіс. Лепшыя нарысы, творчыя партрэты пісьменнікаў увайшлі ў яго кнігі “Гутаркі пра яўрэйскіх пісьменнікаў” (1913), “Гутаркі пра кнігі” (1922). З 1919 года — у ЗША, там наш зямляк напісаў і выдаў манаграфіі пра Шолама-Алейхема, Мендэле Мойхера-Сфорыма, І. Л. Пераца, Г. Левіка. Памёр у Нью-Ёрку ў 1955 годзе. Другі брат — Барух Чарны (вядомы і пад псеўданімамі Уладак Чарны, Б. Уладак). Нарадзіўся ў Дукоры ў 1886 годзе. Займаўся паэзіяй, прозай, крытыкай. У маі 1907 года ўдзельнічаў у Лонданскім з’ездзе сацыял-дэмакратаў. У амерыканскіх перыядычных выданнях у 1908 годзе надрукаваў серыю нарысаў “Дзеці народа”. У тым жа годзе да чытача прыйшла яго драма “Моша Рабейні”. Дарэчы, некалькі гадоў назад мне пашчасціла сустрэцца з літаратарам Рыгорам Рэлесам, незадоўга да яго смерці, і падрыхтаваць вялікае інтэрв’ю з старэйшынам яўрэйскіх пісьменнікаў у Беларусі. Сярод іншых нашых землякоў Рэлес згадваў і дукорскіх братоў Чарны. Асобная старонка ў біяграфіі Боруха — знаёмства з паэтам Г. Левікам. Але да яго асобы мы звернемся, завітаўшы ў Чэрвень.
Самы малодшы з братоў Чарны — Даніэль — нарадзіўся ў Дукоры ў 1888 годзе. Хворы ад нараджэння, ён шмат часу праводзіў у бальніцах, клініках Расіі, Швейцарыі, Германіі, іншых краін. Уласныя фізічныя пакуты знайшлі месца і ў творчасці. За 50 гадоў літаратурнай работы Даніэль Чарны напісаў і нямала дзіцячых кніг. А галоўны яго твор — раман “Сямейная хроніка”. Можна толькі здагадвацца, колькі там дукорскага матэрыялу! Ужо ў сталым узросце Чарны ўзяўся за работу, якую збіраўся ажыццявіць з самых малых гадоў, — нарыс “Дукор” (так і ў перакладзе гучыць: Дукор). Кніга пра роднае мястэчка пабачыла свет у Канадзе ў 1951 годзе. Памёр Даніэль Чарны ў 1959 годзе ў Бостане. Кнігі таленавітага літаратара па-ранейшаму выдаюцца ў ЗША, Ізраілі.
З маладзейшага пакалення яўрэйскіх пісьменнікаў Беларусі — і ўраджэнец Дукоры Ліпа Гелер (нарадзіўся ў 1915 годзе). Яго зборнік вершаў на ідыш “Нараджэнне” пабачыў свет у Мінску ў 1934 годзе. У 1941–45 гадах Ліпа Гелер — на фронце. Пасля Вялікай Айчыннай вайны настаўнічаў, жыў у Смаленску. Да літаратурнай творчасці вярнуўся ў 1970-я гады. Пачаў ізноў друкавацца. Апошнія гады (памёр у 1989 годзе) правёў у Мінску. Пэўна, завітваў і ў Дукору, роднае мястэчка. І для таго ж, каб ушанаваць памяць пра загінулых родных: у лістападзе 1941 года фашысцкія карнікі расстралялі ў Дукоры 275 яўрэяў.
З Дукоры — лічаныя кіламетры да Смілавіч. Адтуль па дарозе на Магілёў едзем у Чэрвень — старажытны Ігумен. У павятовым горадзе 25 снежня 1888 года нарадзіўся Левік Гальперын. Бацька яго працаваў настаўнікам. За ўдзел у рабочым руху маладога паэта выслалі ў Сібір. З высылкі Левік уцёк у 1913 годзе. Месцам жыхарства абраў ЗША. І там яны сустрэліся з адным з братоў Чарны. Болей дасведчаны і спрактыкаваны літаратар Борух Чарны дапамог земляку пазнаёміцца з рознымі выдавецтвамі, рэдакцыямі часопісаў і газет. Аказаў садзеянне ў выданні першага вершаванага зборніка. У 1930–40-я гады Левік прыняў актыўны ўдзел у антыфашысцкім руху. Катастрофе яўрэяў у Еўропе прысвяціў шэраг вершаў і паэм. У 1936 годзе наведаў СССР. І адчуваючы з Еўропы моцны вецер фашызму, стаў у Амерыцы адным з арганізатараў магутнай антыфашысцкай кампаніі. Памёр ураджэнец Чэрвеня-Ігумена ў 1962 годзе.
Мы не зазірнулі ў Смаргонь і Нясвіж, Баранавічы і Шклоў, Віцебск і Чашнікі… І тыя ж гарады, мястэчкі вылучылі таксама вялікую кагорту яўрэйскіх пісьменнікаў Беларусі. Шмат хто з іх разгарнуў свой талент у 20–30-я гады, калі ўсталёўвалася Савецкая ўлада. Дарэчы, у даваенны час у Саюзе пісьменнікаў БССР нават існавала асобная яўрэйская секцыя. Літаратура, створаная ўраджэнцамі і Уздзеншчыны, і Пухавіччыны, і Чэрвеньшчыны, — яркая крыніца сацыяльнага, грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі. І яшчэ, відавочна, прыйдзе час, калі на гэтую акалічнасць звернуць увагу не толькі літаратуразнаўцы, але і гісторыкі.
Алесь Карлюкевіч
Паштоўкі з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава