Чалавек з бiлборда: кіроўца Мікалай Мацюшка – аб правiльных паводзiнах за рулём
15.02.2018 07:46:25
Мікалай Мацюшка за рулём музыку прынцыпова не слухае. У кабіне, па яго глыбокім перакананні, павінен быць чутны толькі шум матора. Як вы ўжо здагадаліся, наш герой працуе вадзіцелем. Прайшло амаль 40 гадоў з таго часу, як Мікалай Леанідавіч упершыню сеў за руль. Прыйшоў трактарыстам у мясцовы саўгас яшчэ да арміі. А пасля службы зноў вярнуўся на вадзiцельскае сядзенне. Колькі кіламетраў праехаў за гэты час — сказаць складана. Толькі за год іх набягае дзясяткі тысяч. А колькі за ўсё жыццё? Калькулятара не хопіць.
«Краіна ў нас прыгожая, і хочацца яе рабіць яшчэ лепшай»
Апошнія 17 гадоў Мікалай Мацюшка быў верны МАЗу, за руль якога сеў, як толькі той сышоў з канвеера. Нядаўна «верны» аўтамабіль спісалі ў металалом. Але вопытны кіроўца пакуль не збіраецца на заслужаны адпачынак. Пачаў свой працоўны шлях у 1978 годзе, а з 1998-га працуе ў філіяле № 54 «Гроднааўтадара». Начальства хваліць за майстэрства, эканомію паліва і змазачных матэрыялаў. Такіх работнікаў трэба берагчы і ўсяляк заахвочваць. За шматгадовую працу ён узнагароджаны граматамі прадпрыемства, нагрудным знакам Мiнтранспарту і камунікацый і медалём «За працоўныя заслугі».
— Да прафесіі шафёра цягнула з дзяцінства, — успамінае герой з бігборда. Па ўсёй краiне яго партрэты вiсяць ужо некалькi дзён. — Суседскія мужыкі былі кіроўцамі, і я хлапчуком любіў знаходзіцца каля іх. Залазіў у кабіну пры першай жа магчымасці. Упершыню самастойна праехаў за рулём гадоў у 16. Гэта быў стары грузавік. Спачатку пад наглядам, а потым, калі мой настаўнік пераканаўся, што можна давяраць, стаў адпускаць праехаць да канца вуліцы і назад. Пасля школы паступіў у Казлоўшчынскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, дзе атрымаў спецыяльнасць трактарыста-машыніста. Але там я хутка зразумеў, што трактар — гэта не маё. Хацелася руху. Падабаецца мне мая праца. Краіна ў нас прыгожая, і хочацца яе рабіць яшчэ лепшай. Вось і працую.
«У дарозе машына рамантуецца хутчэй, чым у гаражы»
Мікалай Мацюшка не прывык да ўвагі. Лічыць, што ёсць у калектыве больш дасведчаныя і дастойныя павагі. Што казаць аб працы? Трэба рабіць так, каб усё працавала, як адзіны механізм. Спознішся з падвозам пяску — і ўся праца застопарыцца. Абслугоўваць і будаваць дарогі — занятак адказны. У дарожнай справе важна дасканала ведаць тэхналагічны працэс, пастаянна працаваць над павышэннем прафесійнага майстэрства. А каб дамагчыся эканоміі паліва на грузавым аўтамабілі, трэба ведаць, як усё ў ім зроблена. Перад выездам на лінію не забыцца праверыць тэхнічны стан. У кіроўцы на гэта сыходзіць усяго некалькі хвілін.
— Вядзеш машыну і молішся, хоць бы тэхніка не падвяла. Нават новыя машыны са строю часам выходзяць, — усміхаецца Мікалай Леанідавіч. — Глядзіш — чарговы шафёр на абочыне пад машынай, увесь мурзаты, паломку ліквідуе. Бывае, суткі праводзiш за рулём. Цяжка. Моладзь прыходзіць добрая. Нешта яны нам падкажуць, больш дасведчаным, нешта — мы ім. У нашай прафесіі ўзаемадапамога шмат значыць. І па вопыце магу сказаць, што кіроўцы — народ спагадлівы, заўсёды дапамогуць. Адпаведна, і ты людзям дапамагаеш. Даводзілася і самому «ламацца». Але нездарма кажуць, што ў дарозе машына рамантуецца хутчэй, чым у гаражы. Прыходзіцца сумяшчаць дзве прафесіі. Бо слесараў у нас няма.
Прайшло ўсяго некалькі дзён, як «твар» Мікалая Мацюшка з’явіўся на вуліцах Слоніма. А ўжо тэлефануюць сваякі і знаёмыя. Хтосьці жартуе, хтосьці віншуе. Але толькі самыя блізкія разумеюць, якой цяжкай працай, бяссоннымі начамі, перапрацоўкамі і нервамі атрымалася яму дасягнуць гэтага вялікага і яркага прызнання.
tanula.k@mail.ru
Фота аўтара.
Рэкламны бiгборд у Слонiме з’явiўся некалькi дзён таму, але за гэты час Мiкалаю Леанiдавiчу давялося стаць мясцовай знакамiтасцю.