На эко-фестивале «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» гости закупались ягодами, лакомились фирменными блюдами, наблюдали за перелетными птицами и сами собирали клюкву на Ельне
28.09.2021 09:31:19
Фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» з дзесяцігадовай традыцыяй сёлета на свой юбілей набыў статус абласнога: на поўнач Беларусі з’ехаліся творчыя калектывы і народныя майстры з Віцебшчыны. Песні і танцы, якімі б прыгожымі яны ні былі, толькі суправаджэнне самабытнага свята, што раскінулася на паўвостраве побач з мясцовым возерам ды набярэжнай. Разынка фэсту — тысячы журавоў, якія ў верасні — кастрычніку перад доўгай дарогай спыняюцца адпачыць на самым вялікім верхавым балоце Ельня памерам у 19 тысяч гектараў. Тут птушкі начуюць, а харчуюцца рэшткамі з прыбраных палёў. Растуць на Ельні тысячы тон журавін, і жыхары карыстаюцца бурштынным багаццем, зарабляючы на ім значную дабаўку да сямейнага бюджэту. Улічваючы гэтыя прыродныя асаблівасці, кіраўніцтва раёна трапіла ў самую кропку, зрабіўшы народным брэндам жураўлёў і журавіны.
Старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ прымае каравай ад гасцінных землякоў.
— У леташнія гады свята праходзіла больш сціпла, на гэты раз пастараліся надаць яму абласны статус. У Год народнага адзінства запрасілі на нашу зямлю ансамблі песні і музыкі, народных мастроў з усёй вобласці, якія па-сяброўску паспаборнічаюць паміж сабой. Спадзяёмся, што такая традыцыя замацуецца, — упэйнены старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. — Свята перш за ўсё спрыяе асабістым зносінам паміж людзьмі, а гэтага ніколі не заменяць тэлефоны ці камп’ютары. Не толькі ўлада, але і тутэйшыя жыхары многа робяць для развіцця свята. Паглядзіце, якія падворкі, пачастункі, выступленні падрыхтавалі сельсаветы! Ніхто з іх не застанецца без падарункаў. Фінансавая падтрымка фестывалю — інвестыцыі ў будучыню для нашых дзяцей і ўнукаў, якія будуць памятаць, ганарыцца і ведаць, чым адметная іх родная зямля.
На паўвостраве ідзе рэпетыцыя.
Фэст перш за ўсё — гэта назіранне за жоравамі. Ад цэнтральнай пляцоўкі свята бясплатныя аўтобусы прывозілі жадаючых акурат на палеткі, дзе не так далёка віднеліся паважныя птушкі з доўгімі нагамі і размеранай паходкай. Разгледзець іх бліжэй можна было праз біноклі і падзорныя трубы, якія ўстанавіў ландшафтны заказнік «Ельня» і яго дырэктар Іван Барок:
— На гэтым полі зараз больш за тысячу жораваў, а ўсяго за сезон іх адпачывае на Ельні звыш 30 тысяч асобін. Пікавы час — з сярэдзіны верасня да сярэдзіны кастрычніка. Распазнаць надыход міграцыйнага перыяду даволі проста: калі разам збіраецца 300—400 птушак, яны дакладна пералётныя. Чаму спыняюцца менавіта на Ельні? Гэтае вялізнае верхавое балота дазваляе жоравам спакойна адпачываць ноччу, а прыбраныя пасля ўраджаю палі забяспечваюць іх харчаваннем. Зараз птушкі шукаюць здабычу на скошаным палетку кукурузы, за гадзіну перад заходам сонца прыляцяць на начлег на балота. На досвітку ізноў адправяць сваіх разведчыкаў для пошуку самых смачных мясцін. Такім чынам часта мяняюць дыслакацыю. Холаду яны не баяцца, а злятаюць на поўдзень тады, калі зямлю — крыніцу іх харчавання — ахутвае ледзяное покрыва. Так, летась кастрычнік выдаўся цёплым, таму жоравы затрымаліся на Ельні ажно да 3—4 лістапада.
Падчас фестывалю спецыялісты заказніка працуюць не адны, ім дапамагаюць арнітолагі. Клапоцяцца пра тое, каб птушкі не памянялі дыслакацыю, раптоўна не змясціліся, а людзі засведчылі прыгажосць.
— На Яльнянскім балоце жоравы пераважна з Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі. Інфармацыя з чыпаў эстонскіх птушак у леташнія гады паказала: 1 кастрычніка яны спыніліся на Ельні, за два тыдні набраліся моцы і 16 кастрычніка адправіліся ў палёт, а праз тры дні былі ў Ізраілі. Некаторыя памкнулі далей, — указвае на поўдзень Іван Барок.
З кожным годам усё больш ахвотнікаў скарыстацца біноклямі і падзорнымі трубамі. На леташняе свята турыстаў было звыш тысячы, сёлета назіральную пляцоўку таксама не прамінуў ніводны экскурсійны аўтобус. Не менш каларытны пункт праграмы — шпацыр па экалагічнай драўлянай сцежцы, пракладзенай акурат па балоце. Раней бянтэжыў кіламетровы падыход да яе, які ў дажджлівую пару станавіўся бездарожжам. Але зараз тут пабудаваны драўляны насціл, таму пераадолець усю адлегласць і атрымаць асалоду ад некранутай прыроды можна ў любым абутку. Дабрацца ў цяжка даступныя месцы дапамогуць знакамітыя балотаступы з заказніка — спецыяльныя насадкі для ступні. Па забалочаных прасторах прапануюць праехацца на балотаходзе з вялізнымі коламі.
Таццяна ГУЛЕЙКА з дачкой назіраюць за птушкамі.
На паўвостраве тым часам разгараецца продаж, на галоўнай сцэне — канцэрт, а падворкі аграгарадкоў, школ, бібліятэк і музеяў ператварыліся ў казачныя царствы. Галодным адсюль не выйдзеш дакладна! Тутэйшы каларыт аздобілі госці абласныя і сталічныя. Беларускі дзіцячы фонд дзеліцца плёнам сацыяльнага дабрачыннага праекта, у якім адзначыліся ў тым ліку міярчанкі.
Кадры з канцэрта мастацкай самадзейнасці.
— Прачытала ў раёнцы аб’яву аб наборы ўдзельнікаў у цікавы праект, дзе жанчыны Віцебшчыны могуць навучыцца асновам аграбізнесу. Нам выдзялялі новыя і лепшыя гатункі насення, гэта быў моцны стымул работы ў агародзе, каля дома ў мяне 15 сотак зямлі. Сёння дзялюся вынікамі, — Жанна Аўсяннікава прапануе адведаць дранікі з адмысловых гатункаў бульбы і іншыя прысмакі.
На Аршаншчыне гэты пілотны праект прайшоў удала, зрабіў унёсак у развіццё жаночага прадпрымальніцтва, заахвоціўшы ўдзельніц да аграбізнесу і арганічнага земляробства, расказвае спецыяліст Беларускага дзіцячага фонду Юлія Капцэвіч. На Віцебшчыне праявілі цікаўнасць больш за 1100 жанчын, 105 заняліся практыкай, 9 — з Міёрскага раёна.
Журавіны на паўвостраве блішчэлі паўсюль: у вёдрах, кошыках, слоіках. Міярчане Іван і Галіна Мароз прывезлі на кірмаш тры дзесяцілітровыя вядры, Галіна і Зінаіда Радзішэвіч таксама збіралі бурштын сем’ямі — разам даставілі 35 вялізных вядзёр. Выручыць удасца больш за 2 тысячы рублёў, улічваючы, што літр каштуе 6. Часцей за ўсё мернай тарай на кірмашы станавіўся літровы слоік, хаця некаторыя прадаўцы ўзважвалі і кілаграмамі.
Хто багаты журавінамі, а хто і агуркамі. Опсаўская школа Браслаўскага раёна прывезла экалагічна чыстыя агуркі і памідоры, засоленыя па мясцовых рэцэптах. На святочным паўвостраве знайсці, здавалася, можна ўсё — ад страў з журавінамі, пернікаў да ваўняных жораваў і журавінак, якія робяць мясцовыя майстры. Выкладчыца англійскай мовы Галіна Урбановіч штукарыць іх у выглядзе брошак і магнітаў — прыгажосць!
Дождж то праходзіў, то ізноў пачынаўся, але калі ён некага пужаў? Паўвостраў поўніўся людзьмі, а гэта сведчыць, што з брэндамі тутэйшая ўлада і жыхары трапілі ў самы яблычак. Дакладней — у журавінку! Апоўдні палымянымі промнямі заззяла сонца, і некаторыя турысты адправіліся на Ельню, каб на свае вочы паглядзець, як растуць і спеюць вітаміны.
ДАВЕДКА «СГ»
У свеце 15 відаў жораваў, у нашым небе — толькі шэры, пералётны, адольвае тры тысячы і больш кіламетраў. Індыйскі журавель, напрыклад, нікуды не мігрыруе, таму і важыць дзевяць кілаграмаў, а не 4,5, як наш. Хаця справа тут хутчэй за ўсё ў асаблівасці страення пэўнага віду, а не ў ладзе жыцця.
ГЭТА ЦІКАВА
♦ Журавіны для жураўля — гэта дэсерт. Як правіла, ён ягадамі не наядаецца, але аддае перавагу расліннай ежы.
♦ На Ельні адначасова можна ўбачыць каля 5—6 тысяч жораваў.
basikirskaya@sb.by
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА, аўтара і Тамары ПАШКЕВІЧ.