О традициях белорусского соломоплетения 19 и 20 декабря расскажет телеканал «Беларусь 3»
17.12.2022 13:07:00
Марина КУЗЬМИЧ
Тэлеканал «Беларусь 3» 19 і 20 снежня раскажа пра традыцыі беларускага саломапляцення. Нядаўна спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА папоўніўся пятым элементам з Беларусі. Традыцыю беларускага саломапляцення прызналі знакавай з’явай. А ці ведаюць пра асаблівасці народнага рамяства беларусы? Таямніцы майстэрства раскрые тэлеканал «Беларусь 3».
З 20 снежня ў 20:00 на «Беларусь 3» у серыі выпускаў праграмы пра гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі «Жывая спадчына» можна даведацца пра асаблівасці мастацкіх практык саломапляцення ў розных рэгіёнах краіны — Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях, а таксама пра сакрэты майстэрства мінскіх мастакоў.
kuzmich@sb.by