Пад заслону Алімпіяды ў Пхенчхане беларускія біятланісткі заваявалі золата, якое стала другім у скарбонцы нацыянальнай каманды
28.02.2018 10:48:58
Сапраўды гістарычную перамогу атрымала жаночая эстафетная зборная Беларусі. Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар’я Домрачава, выступіўшы адзінай камандай, заваявалі алімпійскае золата.
Цікава: “залаты” квартэт аказаўся не толькі згуртаваным, але і ў нейкім сэнсе інтэрнацыянальным. Мінчанка Дар’я Домрачава, напрыклад, амаль 15 гадоў з бацькамі жыла ў сібірскім горадзе Нягані. Надзея Скардзіна, якая нарадзілася ў Санкт-Пецярбурзе, ужо больш за 10 гадоў — у беларускай камандзе па біятлоне. Са змешанай сям’і Дзінара Алімбекава: бацька ў яе казах, маці — руская. У беларускія Чавусы, на Магілёўшчыну з казахстанскага Абая пераехалі, калі будучай чампіёнцы споўнілася тры гады. І толькі Ірына Крыўко ніколі не мяняла краіну пражывання. Яе шлях у вялікі спорт пачаўся ў горадзе Сянно, што на Віцебшчыне. Кожная з дзяўчат, як бачым, са сваёй асабістай гісторыяй… Разам яны зрабілі неверагоднае: заваявалі алімпійскае “золата”.
Муж Дар’і, 8-разовы алімпійскі чампіён Уле-Эйнар Б’ёрндален, пасля перамогі дзяўчат празнаўся: “Гэта самы шчаслівы дзень у маім жыцці!”
Голас Радзімы № 9 (3561), чацвер, 1 сакавіка, 2018 у PDF